Архіў

Беларусь ня ў Радзе Бясьпекі

№ 42 (251), 15 кастрычніка 2001 г.


Беларусь ня
ў Радзе Бясьпекі

Зь пяці спробаў за 32 гады — чатыры няўдалыя

Наш сярэднеэўрапейскі рэгіён у Радзе Бясьпекі мінулыя два гады прадстаўляла Ўкраіна. Беларусь хацела абрацца ёй на зьмену, але прайграла    на выбарах Баўгарыі, якая набрала ўдвая больш галасоў.

Упершыню Беларусь паспрабавала трапіць у Раду Бясьпекі ў 1969 г., але беспасьпяхова. Тое самае паўтарылася ў 71-м. Толькі ў 1973 г., пасьля інтэнсіўнай падрыхтоўкі (прадстаўнік БССР Віталь Сьмірноў асабіста сустракаўся з Джорджам Бушам-старэйшым, тагачасным паслом Амэрыкі ў ААН, пераконваў у значнасьці Беларусі для сьвету, нагадваў пра людзкія страты ў другой сусьветнай вайне), Беларусь была абраная ў Раду Бясьпекі. За яе прагаласавалі 118 са 124 прысутных. У выніку мы на працягу двух гадоў баранілі віетнамцаў, намібійцаў, тубыльцаў Паўднёвай Радэзіі ды астравоў Мікранэзіі...

У 1995-м ужо Рэспубліка Беларусь ізноў паспрабавала трапіць у Раду Бясьпекі, але прайграла Чэхіі. Цяпер вось — Баўгарыі. Як і за БССРаўскім часам, дзьве першыя спробы — няўдалыя. Відаць, ня дужа аўтарытэтная пакуль наша дзяржава ў сьвеце.

Сяргей Рак

Рада Бясьпекі ААН складаецца з 5 сталых сяброў — Вялікай Брытаніі, ЗША, Кітаю, Расеі й Францыі — і 10 часовых, што абіраюцца ад розных рэгіёнаў сьвету на два гады. На сёньняшні дзень гэта Ірляндыя, Банглядэш, Ямайка, Малі, Туніс, Калюмбія, Маўрыкі, Нарвэгія, Сынгапур, Украіна.


Каментары

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць