Архіў

Андрэй Хадановіч. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі-4

№ 43 (252), 22 кастрычніка 2001 г.


Андрэй Хадановіч

Землякі, альбо 
Беларускія лімэрыкі-4

 

У зьбяднелага шляхціца з Крэва

ні гарэлкі няма для сугрэву,

ні гуркоў, ні масьлін,

ані іншых расьлін, –

акрамя геральдычнага дрэва.

Сэнбэрнар у папа з Маларыты

меў вялізарныя габарыты,

бачыў смачныя сны

пра кавалак мясны

й памятаў, дзе калега зарыты.

Патрыётка ад мужа з Драгічына

патрабуе праўдзівага вычыну:

“Страшна кінуць ва ўрад

самаробны снарад –

хоць прыбі да падлогі масьнічыну!”

Будаўнік камунізму у Трабах

век-вяком мізарнеў у прарабах,

у мясцовых “кідал”

выкладаў “Капітал”,

рэшту часу цягаўся па бабах.

Ісламіст-бээнэфавец з Іўя

кажа: “З ласкі Аллага адкрыў я

рэлігійны сакрэт:

пуп зямлі – мінарэт,

а навокал – свабодная Крыўя!”

Беларусы з памежных Друскенікаў

не ўжываюць ніколі займеньнікаў:

бо агульнае “мы” –

верны шлях да турмы,

а “яно” – верны шлях шызафрэнікаў.

У нарколяга з Мар’інай Горкі

аксыёму, што сьпірт – вельмі горкі,

кожны ведае сын,

асабліва адзін,

што ня ўнік выхаваўчае поркі.

Прыгажуня й распусьніца зь Мёраў

паказала каханку свой нораў:

“Я сэкс-бомба, і ты,

хоць і надта круты,

не хадзі да мяне безь мінёраў!”

Улюбёнец жанчын з Баравухі

быў гарбаты, рабы, віславухі,

кірпаносы, крывы

і суцэльна сівы

ад сардэчных турбот і сівухі.

У “прасунутай” школе ў Глыбокім

навучаньне было аднабокім:

кантрацэпцыя ў ранцах,

бо аб СНІДзе і пранцах

ўсім вядома даўно назубок ім.

Два хлапцы да красуні з-пад Шчучына

сябрука прывялі на заручыны.

Ўспамінала дарма,

хто жаніх, – і з трыма

заручылася. Дочкі вы сучыны!

Гумарысты да снайпэра зь Лёзна

па ўспамогу зьвярнуліся сьлёзна.

Ой, ня ўнікнуць бяды:

той паўсюль і заўжды

падыходзіў да жартаў сур’ёзна!

Валацуга, прыехаўшы ў Друю,

палюбоўніцу ўбачыў старую.

Сьлёзы сотняю бруй:

“Дарагая, даруй!”

А каханка ў адказ: “Не дарую!”

Прарасійскія гопнікі ў Гомелі

прэзыдэнта надзвычай багомілі,

лукамол, кадэбэ…

Ды пазналі сябе

ў сьцёбных вершах – і аж зьнерухомелі.


Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць