Архіў

Пэнсійныя рэформы ў суседзяў

№ 44 (253), 29 кастрычніка 2001 г.


Пэнсійныя рэформы ў суседзяў

Пэнсійныя пераўтварэньні аказаліся няпростымі ва ўсіх краінах Усходняй Эўропы й СНД. Тым ня менш, амаль паўсюль паступовы пераход ад тыпова сацыялістычнай разьмеркавальнай сыстэмы да назапашвальнай ужо распачаўся ці распачнецца ў блізкім часе.

 

Польшча

У Польшчы старая сыстэма спыніла існаваньне 1 студзеня 1999 г., бо ўрад падлічыў, што з прычыны дэмаграфічнага крызысу за наступныя 50 гадоў, калі захаваць старую сыстэму, пэнсійныя выдаткі мусілі б узрасьці з 15 да 27% ад валавога ўнутранага прадукту краіны. Цяпер пэнсія кожнага польскага “эмэрыта” складаецца зь дзьвюх асноўных доляў.

Адна яе частка залежыць ад “капіталу”, што здолеў назьбіраць работнік падчас сваёй працоўнай кар’еры. Гэты капітал дзеліцца на сярэднюю колькасьць гадоў, якую, паводле статыстыкі, чалавеку застаецца пражыць у якасьці пэнсіянэра, і выплачваецца. Гэты парадак стаўся прымусовым для ўсіх, хто на пачатак рэформы меў меней за 30 гадоў. Хто меў тады болей за 50 гадоў, у будучыні мусіць атрымліваць пэнсіі на ўмовах разьмеркаваньня, таму для іх захоўваецца ранейшы Пэнсійны фонд. Людзі ад 30 да 50 гадоў могуць выбіраць самі, выплачваць ім унёскі па-старому, у Разьмеркавальны пэнсійны фонд, або перайсьці на Назапашвальны пэнсійны фонд.

Другая частка пэнсіі мае выгляд абавязковых складак у прыватныя пэнсійныя фонды. Любы такі фонд кожны паляк павінен абраць для сябе самастойна. Існуе такіх фондаў шмат.

Літва

Літоўскія пэнсіі таксама складаюцца зь дзьвюх частак. Першая фінансуецца бягучымі адлічэньнямі ці падаткамі і гарантуецца дзяржавай для ўсіх. Другая частка пэнсіі выплачваецца з тых грошай, што назапашваюцца кожным чалавекам самастойна, прычым пераважна ў недзяржаўных пэнсійных фондах. Адметнасьць Літвы ў тым, што тут сродкі прыватных пэнсійных фондаў звычайна ўкладваюцца ў акцыі за мяжой. За гэтымі інвэстыцыямі жорстка сочыць дзяржава.

Расея

Расейская пэнсійная рэформа возьме адлік з 1 студзеня 2002 г. Палову ад цяперашніх сацыяльных адлічэньняў, што складаюць 24% ад заробкаў, тут плянуюць пакідаць на разьмеркаваньне, г.зн. выплату пэнсій па старой сыстэме, а другую палову — накіроўваць на асабістыя пэнсійныя рахункі. З 2002 г. назапашаныя сродкі могуць інвэставацца ў акцыі расейскіх прадпрыемстваў, а з 2003 г. — і ў замежныя актывы.

Разам з тым у рэформы “па-расейску” ўжо цяпер ёсьць шмат апанэнтаў, што апэлююць найперш да “асаблівасьцяў нацыянальнага мэнталітэту”. Рэч у тым, што расейская дзяржава не зьбіраецца жорстка кантраляваць рух назапашаных пэнсійных капіталаў, а таму левая апазыцыя непакоіцца, што тым самым ва ўмовах крыміналізаванай расейскае эканомікі зьяўляецца неабмежаваная прастора для самых розных махінацыяў і злоўжываньняў.

С.І.


Каментары

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік «наймацнейшай аўры». Як танец на лодцы стаў інтэрнэт-сенсацыяй і галоўным танцам лета

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»5

У Клецкім раёне разваліўся старадаўні вятрак, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы7

Капітан яхты, што ўпаў за борт на Мінскім моры, загінуў2

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне2

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну12

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць