Архіў

Навіны Літвы

№ 14 (276), 12 красавіка 2002 г.


Навіны Літвы

 

Ня хочуць жаніцца

Усё болей літоўцаў жывуць не расьпісаўшыся. Летась у Літве было зарэгістравана толькі 10 тыс. шлюбаў, тады як дзесяць гадоў таму гэтая лічба складала 35 тыс.

2000 французаў
і 5 расейцаў

Сёлета будаўнікі знайшлі ў Вільні, на тэрыторыі былой савецкай вайсковай базы, вялізныя брацкія магілы з парэшткамі 2 тыс. чалавек. Гузікі і элемэнты строяў сьведчаць, што гэта былі жаўнеры францускага войска, якія загінулі ў 1812 г. А падчас будаўніцтва новага мосту Міндоўга на левым беразе Нэрысу рабочыя натрапілі на парэшткі пяці жаўнераў савецкага войска, забітых у 1944 г. Тамсама быў знойдзены ордэн, які дапаможа ўдакладніць асобу аднаго з жаўнераў.

У Менск — найтаньней

У Літве на траціну зьменшыліся тарыфы на тэлефонныя размовы зь Беларусяй. Цяпер гэта самая танная паслуга на рынку міжнароднай тэлефоннай сувязі. Ужо трэцяе сёлета зьніжэньне тэлефонных тарыфаў тлумачыцца ўзмацненьнем канкурэнцыі на гэтым рынку.

А колькасьць карыстальнікаў мабільнае сувязі ў Літве летась павялічылася на 81%. Паводле прагнозаў, рынак паслугаў мабільнай сувязі і продажу адпаведнага абсталяваньня будзе пашырацца самымі хуткімі ў краіне тэмпамі й сёлета.

Асьцярожна — Беларусь!

Літоўскія кансэрватары вінавацяць Сойм, у якім цяпер маюць большасьць сацыял-дэмакраты, у памкненьнях да супрацоўніцтва зь “недэмакратычна сфармаваным” парлямэнтам Беларусі. Гэта можа перашкодзіць, як лічаць кансэрватары, уступленьню Літвы ў NАТО. Яны кажуць, што маюць зьвесткі пра хуткую “сур’ёзную рэакцыю” ЗША на продаж Беларусяй зброі Іраку.

Шэсьць пехацінцаў у Вільні

У літоўскай сталіцы зьявіўся аддзел марской пяхоты ЗША. Шасьцёра жаўнераў будуць цяпер ахоўваць амэрыканскую амбасаду. Зьяўленьне новай аховы тлумачыцца павелічэньнем значнасьці амбасады й ўвагі да Літвы з боку ЗША.

Літва пабачыла
“Замах на Расею”

Літоўскае тэлебачаньне паказала фільм “Замах на Расею”, які ў самой Расеі забараніла Дума. У фільме, зьнятым французамі на грошы мэдыямагната Барыса Беразоўскага, даводзіцца, што выбухі ў Маскве й іншых гарадах Расеі ўвосень 1999-га — правакацыя расейскіх спэцслужбаў. Тыя выбухі выклікалі эскаляцыю вайны ў Чачэніі і спрыялі папулярнасьці Пу-ціна на прэзыдэнцкіх выбарах.

Літуанізацыя

Міністэрства адукацыі Літвы дазволіла выпускнікам нацыянальных школаў не здаваць іспытаў па роднай мове, а таксама парэкамэндавала выкарыстоўваць у выпускных клясах літоўскія падручнікі. Гэта выклікала пратэсты з боку нацыянальных меншасьцяў. Каля тысячы палякаў зладзілі ля будынку Сойму мітынг пратэсту, патрабуючы адкрыцьця ў Вільні польскамоўнай ВНУ.

Сатаністы расьперазаліся

Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы вывучае дзейнасьць падпольнай сатанісцкай арганізацыі “Брацтва цемры”, якая налічвае з паўсотні сяброў. Яны стварылі інтэрнэт-сайт ды зьдзейсьнілі летась колькі актаў вандалізму на могілках. Прапаганду сатанізму літоўскія спэцслужбы разглядаюць як распальваньне рэлігійнай варожасьці.

Паводле віленскіх газэтаў падрыхтаваў Міхал Чарвінскі

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа42

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе9

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча27

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам12

Ці можна везці з ЕС у Беларусь больш за 60 еўра наяўнымі? Адказалі ў мытні Літвы10

Капусту можна купіць па 49 капеек і бульбу па 69. Дзе?1

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Праваабаронцы параўналі колькасць памілаваных і зняволеных палітвязняў14

На складзе Wildberries пад Мінскам збіраюцца шматгадзінныя чэргі3

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа42

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць