Грамадства

Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргі пастара

Пастар прасіў прызнаць незаконным рашэньне Цэнтральнага суду Менску, які аштрафаваў яго за не санкцыянаванае ўладамі набажэнства.

Менскі гарадзкі суд адмовіў у задавальненьні скаргі пастара пратэстанцкай царквы «Ян Прадвесьнік» Антонія Бокуна. Пастар прасіў прызнаць незаконным рашэньне Цэнтральнага суду Менску, які аштрафаваў яго за не санкцыянаванае ўладамі набажэнства. Антоні Бокун мае намер зьвярнуцца ў Вярхоўны Суд.

Набажэнства на Тройцу, 27 траўня, Антоні Бокун праводзіў ва ўласным доме. Пасьля яго завяршэньня супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні, а суд аштрафаваў сьвятара на 620 тысяч рублёў.

Менскі гарадзкі суд гэтае рашэньне пакінуў бязь зьменаў.

Спадар Бокун кажа, што і не спадзяваўся на іншае, але змаганьне будзе працягваць, і вось чаму:

«Калі няма такіх абскарджаньняў, то такое складваецца ўражаньне, што ўсё нармалёва і ўсё спакойна. А гэта ўсё‑такі нейкія дакумэнтальныя сьведчаньні, што ня ўсё добра ў рэлігійным заканадаўстве. Не хацелася б даводзіць сытуацыю, як у царкве «Новае жыцьцё».

Нагадаю, што вернікі пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё», скарыстаўшы ўсе юрыдычныя нормы дзеля адстойваньня сваіх правоў, трымалі 23‑дзённы страйк. Яны пратэставалі супраць рашэньня ўладаў, якія пастанавілі забраць будынак іх царквы.

Сёньняшняе судовае рашэньне камэнтуе сакратар царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін:

«На жаль, нашыя суды не зьяўляюцца незалежнымі ўстановамі. І ўсе судовыя працэсы, якія тычыліся пратэстанцкіх супольнасьцяў, яны заканчваліся не на карысьць вернікаў. Трэба было, каб суд, паводле закону, адмяніў усе пастановы адносна пастара Бокуна».

Рашэньнем суду Цэнтральнага раёну Менску за правядзеньне несанкцыянаванага набажэнства Антоні Бокун адбыў трое сутак арышту.

Гэты прысуд пастар абскарджвае ў Вярхоўным Судзе ў аўторак, 26 чэрвеня.

Вернікі царквы «Новае жыцьцё», а таксама іншых рэлігійных супольнасьцяў сабралі каля 25 тысяч подпісаў грамадзянаў да кіраўніцтва краіны. Яны патрабуюць адмяніць нормы законаў, якія парушаюць правы вернікаў.

Галіна Абакунчык, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным добраўпарадкаваннем»1

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным добраўпарадкаваннем»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінец і 17-гадовая беларуска. Паліцыя Варшавы ўдакладніла інфармацыю пра затрыманых з дронам18

Абмеркаванне генплана Мінска выклікала ажыятаж. Што прапаноўвалі гараджане і якія атрымалі адказы?2

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?16

Еўрасаюз адклаў прыняцце 19-га пакета санкцый супраць Расіі16

Пад Уладзівастокам адбыўся выбух у вайсковай часці: сілавікі шукаюць магчымых дыверсантаў

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным добраўпарадкаваннем»1

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным добраўпарадкаваннем»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць