Архіў

Як “зьмяніць імя”

№ 23 (285), 21 чэрвеня 2002 г.


пытаньне—адказ

Як “зьмяніць імя”

У рэдакцыю “НН” зьвярнуўся чытач з Слуцку: хлопцу споўнілася 16 гадоў, ён атрымлівае пашпарт і хоча, каб там была запісаная беларуская форма ягонага імя — Зьміцер. А ў пашпартным стале не дазваляюць.

Множацца шэрагі Алесяў і Аўгенаў, Паўлінаў і Арынаў... Аднак у пашпартах мы па-ранейшаму застаемся Аляксандрамі, Яўгеніямі, Ірынамі. Калі ж нехта захоча мець у дакумэнтах нармальную беларускую форму, даводзіцца пісаць заяву ў ЗАГС і абгрунтоўваць прычыну... замены імя. Для чыноўнікаў Зьміцер і Дзьмітры, Міхал і Міхаіл — розныя імёны. Спасылаюцца яны пры гэтым на “Слоўнік асабовых імёнаў” Уладзімера Сарокі, выдадзены ў 2000 г. выдавецтвам “Тэсэй”.

Замена імя мусіць абгрунтоўвацца “важкімі прычынамі”, якія б пераканалі чыноўнікаў. “Напрыклад, немілагучнасьцю”, — патлумачылі ў Маскоўскім ЗАГСе Менску. Жаданьне мець традыцыйную беларускую форму імя чыноўнікі ЗАГСу мусяць палічыць важкай прычынай. Галоўнае — не здавацца і пераканаць іх у гэтым. Свае довады можна падмацаваць вытрымкамі з наступных слоўнікаў: Альгерд Чыж. Беларускі іменьнік (1998), Васіль Шур. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка (1998), Сымон Барыс. Беларускія імёны: Дапаможнік для маладых бацькоў (2001)

Пэўна ж, такой “цяжкой артылерыяй” можна будзе прабіць мур чынавенскага нелюбові да пераменаў.

А.Ш.


Каментары

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмніевая даліна знаходзіць Бога: як тэхнагіганты звяртаюцца да рэлігіі і правых поглядаў16

Ад млоснасці падчас паездкі выратуе правільны плэй-ліст

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Павук паскардзіўся на Карпянкова ідэолагу МУС3

«Russki o*ueli». Таксіст у Вільні адмовіўся везці расійскую журналістку29

ЗША змянілі правілы падачы на візы2

«Душэўна!». «Белорусскій сіловік» аж прэцца ад кожнага прылёту па ўкраінскіх гарадах26

Маргарыта Сіманьян расказала, што ёй дыягнаставалі «страшную цяжкую хваробу»14

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі16

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць