Архіў

Сорас — супраць карупцыі

№ 23 (285), 21 чэрвеня 2002 г.


Сорас — супраць карупцыі

Вядомы фінансіст Джордж Сорас выступіў з антыкарупцыйнай ініцыятывай. Ён прапанаваў абавязаць кампаніі, што займаюцца здабычай прыродных рэсурсаў, раскрываць поўную інфармацыю пра выплаты розным урадам і чыноўнікам.

Мільярдэр сумесна з 30 міжнароднымі арганізацыямі (у тым ліку праваабарончай “Amnesty International” і “проціадмыўнай” “Transparency International”) прапанаваў арганізацыям — рэгулятарам фондавага рынку зрабіць больш жорсткімі правілы разьмяшчэньня каштоўных папер на біржах. Гэта дапаможа кантраляваць транснацыянальныя кампаніі, якія займаюцца распрацоўкай прыродных рэсурсаў, у першую чаргу нафты.

Гаворка ідзе пра тое, каб такія кампаніі, як “BP” і “Shell”, раскрывалі інфармацыю пра розныя выплаты ўрадам за права здабычы нафты і газу — падаткі, адлічэньні і проста хабар. Паводле Сорасавых зьвестак, такія выплаты прыносяць уладам нафтаносных краінаў мільярды даляраў. “Грошы, якія маглі б быць выкарыстаныя для зьмяншэньня ўзроўню галечы і для хуткага эканамічнага росту, замест гэтага раскрадаюцца”, — кажа Сорас у інтэрвію брытанскай газэце “Financial Times”. Паводле ягоных словаў, каля 90% дзяржаўнага бюджэту Анголы складаюць даходы ад продажу нафты. Усяго бюджэт складае 6—7 млрд. даляраў, і “прынамсі мільярд з гэтых даходаў сёлета некуды зьнік”, — падлічыў Сорас.

Праваабарончыя арганізацыі таксама падазраюць, што ў Анголе грошы, атрыманыя ад продажу ліцэнзіяў на распрацоўку нафтавых і алмазных радовішчаў, часьцяком ідуць на вядзеньне ваенных дзеяньняў. Пытаньні ў Сораса выклікаюць і іншыя краіны Афрыкі, а таксама Лацінскай Амэрыкі і Касьпійскага рэгіёну (у першую чаргу Казахстан і Туркмэністан).

Прадстаўнікі буйных міжнародных нафтавых і газавых кампаніяў, апытаныя заходнімі СМІ, збольшага адмаўляліся камэнтаваць Сорасаву ініцыятыву, спасылаючыся на тое, што гэтае пытаньне мусіць абмяркоўвацца фінансыстамі і біржавікамі. У кампаніях пры гэтым адзначалі, што яны, безумоўна, хочуць зрабіцца больш празрыстымі, але сачыць за тым, як розныя ўрады трацяць свае грошы, — ня іхны клопат.

С.П.


Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды18

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

Першая калонка Фядуты: Гэта была расправа з пакаленнем, якое ўлада не спадзявалася прыручыць, а таму спрабавала зламаць14

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі1

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць