Архіў

Расея падарыла прэцэдэнт

№ 26 (288), 12 ліпеня 2002 г.


Расея падарыла прэцэдэнт

Канстытуцыйны суд Расеі дазволіў адлічваць тэрміны прэзыдэнцтва не ад першага

 

Канстытуцыйны суд Расеі прыняў гістарычнае для Лужкова і Шайміева рашэньне: адлік палітычнага жыцьця кіраўнікоў расейскіх рэгіёнаў пачынаецца з 1999 г., г.зн. з моманту ўступленьня ў сілу закону “Аб прынцыпах арганізацыі ўлады”. Гэты закон прадугледжвае, што кіраўнікі рэгіёнаў ня могуць абірацца на сваю пасаду больш за два разы запар.

Усе расейскія губэрнатары, што ўступілі на сваю пасаду пасьля кастрычніка 1999 г., могуць лічыць гэта пачаткам свайго першага тэрміну. Ранейшыя абраньні ня ўлічваюцца. Таму прэзыдэнт Башкартастану Рахімаў, напрыклад, зможа праседзець у сваім крэсьле да 2012 г. Мяркуючы па ўсім, захаваюць свае крэслы і такія эксцэнтрычныя губэрнатары, як калмык-мільянэр Кірсан Ілюмжынаў і маскоўскі мэр, празваны заходнімі журналістамі “містэрам 10% мне”.

Прычынаю такое дабрадушнасьці Канстытуцыйнага суду стала безальтэрнатыўнасьць, што пануе ў расейскай глыбінцы. Палітычнае жыцьцё і грамадзянская супольнасьць у рэгіёнах разьвітыя слаба. Ні Крэмль, ні правая ці левая апазыцыі ў пераважнай большасьці “губэрняў” ня здолелі за апошнія гады прапанаваць хоць якую роўную замену людзям, што валадараць у сваіх рэгіёнах, часам ужо дзьве пяцігодкі.

Рашэньне расейскага суду можа быць выкарыстанае як прэцэдэнт беларускімі ўладамі. Дазвол Аляксандру Лукашэнку балятавацца на чарговы тэрмін можна атрымаць не на рызыкоўным з-за апатыі выбарцаў рэфэрэндуме, а ў ціхай установе на вуліцы Маркса, якою кіруе Рыгор Васілевіч. Напрыклад, на запыт Цэнтравыбаркаму. Апазыцыі тады давялося б або зноў не прызнаць выбараў законнымі, або сьцяць зубы.

камэнтар

Міхаіл Пастухоў, судзьдзя Канстытуцыйнага суду (1994—1996):

Канстытуцыйны суд Беларусі ня мае права прыняць рашэньне, аналягічнае таму, якое прыняў Канстытуцыйны суд Расеі. У дадзеным выпадку ён ня мае права тлумачыць Канстытуцыю. Толькі асобныя судзьдзі або старшыня суду могуць выказаць свае меркаваньні. А для меркаваньняў галоўнае — жаданьне. Юрысты ж Адміністрацыі прэзыдэнта могуць паднесьці як законныя хоць і дзесяць варыянтаў. Можна, напрыклад, правесьці рэфэрэндум. Або прыняць канстытуцыйны акт саюзнай дзяржавы і сказаць, што ў нас новая дзяржава.

Я лічу, што тэрмін можа адлічвацца толькі ад 1994 г., калі і была прынятая Канстытуцыя з адпаведнай нормай. У 1996-м у яе былі проста ўнесеныя зьмяненьні, прычым з парушэньнямі заканадаўства.


Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі1

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім28

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

На Кіпры знайшлі мёртвае цела, якое можа належаць Уладзіславу Баўмгертнеру8

Беларусам загадалі больш нараджаць і жыць даўжэй. Але як вырашыць праблемы з дэмаграфіяй?11

Пры перагрузцы аўтамабіляў з ЗША беларускія мытнікі знайшлі ў грузе янота ФОТЫ1

ЗША прыпыняць выдачу толькі іміграцыйных віз

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі1

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць