Улада22

Дажынкі пад пагрозай

Рэкордна гарачае і сухое лета ставіць пад пытаньне пляны айчынных земляробаў атрымаць больш за 7 мільёнаў тонаў зерня.

Рэкордна гарачае і сухое лета ставіць пад пытаньне пляны айчынных земляробаў атрымаць больш за 7 мільёнаў тонаў зерня

Тэму ўплыву экстрэмальнага надвор’я на будучы ўраджай уздымае ў апошнім нумары «Советская Белоруссия». У артыкуле «Сухой счёт» вядзецца пра надзвычайнае становішча ў Гомельскіх гаспадарках. У іх, паводле апошніх дадзеных абласнога камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаваньні, пашкоджана каля 60 тысяч гектараў зерневых (20 адсоткаў усіх плошчаў), зь якіх чвэрць загінула. З‑за недахопу вільгаці пацярпела больш за палову раёнаў вобласьці. Практычна ўсё Палесьсе апынулася пад пагрозай страты ўраджаю. Ёсьць гаспадаркі, дзе плошчы загінулых зерневых скаладаюць да 70%, а паша выгарэла цалкам. На Гомельшчыне сохне нават кукуруза, устойлівая да сушы культура. Тым не менш, нельга казаць пра магчымы недабор ураджаю, прыводзіць газэта словы старшыні камітэту Леаніда Мальчука.

«СБ» таксама падае меркаваньне супрацоўнікаў Навукова‑практычнага цэнтру па земляробстве НАН Беларусі, па зьвестках якіх страты ўраджаю зерневых ад сушы складаюць 5‑7%. Найменш пацярпелі пасевы на Берасьцейшчыне, Віцебшчыне і Магілёўшчыне.

Варта адзначыць, што ў неафіцыйных гутарках навукоўцы куды менш аптымістычныя: паводле разьлікаў, калі ўстойліва‑сухое надвор’е захаваецца цягам некалькіх тыдняў, у Беларусі можа паўтарыцца неўраджай 1999 г. Тады атрымалі 3,6 млн. т. зерня, што стала прычынай адмены сьвяткаваньня «Дажынак» у Шклове.

Пра магчымы недабор ураджаю піша газэта «Белорусы и рынок». У якасьці доказу прыводзіцца той факт, што адказныя чыноўнікі, кажучы пра заплянаваныя паказчыкі, увесь час зьвязваюць рэалістычнасьць іх выкананьня з надвор’ем.

Выданьне зьвязвае асьцярожнасьць чыноўнікаў з сытуацыяй у нашых суседзяў. На поўдні Ўкраіны і Расеі скалалася надзвычайная сытуацыя. Ва Ўкраіне яна запатрабавала тэрміновых захадаў ураду. Праз капрызы надвор’я наша паўднёвая суседка мусіць сёлета закупіць каля 700 тыс.т. зерня. Прычым плянуецца закупка ня толькі пшаніцы, але й фуражнага ячменю і кукурузы.

У пацярпелых ад сушы расейскіх рэгіёнах чакаецца зьніжэньне ўраджайнасьці на 30%. Сёлетні недабор зерневых прывядзе да росту імпарту мяса і ўздыму інфляцыі, прагназуе Інстытут кан’юктуры аграрных рынкаў.

Сямён Печанко

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер збіраюцца прыехаць у Маскву і сустрэцца з Пуціным2

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць