Архіў

Інстытут Беларусі?

№ 40 (302), 24 кастрычніка 2002 г.

Інстытут Беларусі?

Беларусь у сьвеце трывала асацыюецца з словамі “Чарнобыль” і “Лукашэнка”. Гэтым веды большасьці замежнікаў пра нашую палітыку, культуру, навуку і гісторыю вычэрпваюцца. Брэнд “Беларусь” застаецца малазразумелым і “нераскручаным”.

Між тым, сакрэт папулярнасьці — у нястомнай прапагандзе: рабі што-небудзь, і пра цябе будуць ведаць! Вунь палякі ўсяляк падтрымліваюць Польскі інстытут, які прапагандуе іх культуру за межамі краіны. Немцы спрыяюць Інстытуту Гётэ, што займаецца аналягічнай дзейнасьцю. Гэтыя ўстановы даўно працуюць у Беларусі. Ёсьць Брытанская рада, гішпанскі Інстытут Сэрвантэса, Баўгарскі інстытут, Японскі фонд…

Хто будзе клапаціцца пра імідж Беларусі ў сьвеце? Міністэрства замежных справаў дбае пра афіцыйныя міждзяржаўныя кантакты. Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (БІНіМ), арганізаваны дыяспарай, выдае кнігі пра Беларусь і беларускае, ладзіць імпрэзы. Аднак ён ня здольны ахапіць увесь сьвет і рэпрэзэнтаваць беларускую культуру цалкам. Хоць бы таму, што знаходзіцца далёка ад Беларусі і сам сілкуецца народжаным за яе межамі.

Многія прадстаўнікі інтэлігенцыі ставяць пытаньне пра стварэньне Інстытуту Беларусі, які б пашыраў сетку сваіх філіяў па ўсім сьвеце, выдаваў бы за мяжой пераклады беларускіх аўтараў, паказваў беларускія кінастужкі, ладзіў выставы беларускіх мастакоў. Ёсьць розныя канцэпцыі таго, на якой базе можна было б стварыць Інстытут Беларусі.

Інстытутам Беларусі мог бы стацца навукова-асьветны цэнтар імя Францішка Скарыны. Але ён знаходзіцца сёньня ў падпарадкаваньні Міністэрства адукацыі, якое мае іншыя задачы. Ці ня варта Скарынаўскаму цэнтру тады адысьці да Міністэрства замежных справаў? Каму, як не дыпляматам, клапаціцца пра імідж краіны, якую яны рэпрэзэнтуюць у сьвеце? Перамовы вядуцца ўжо колькі месяцаў, аднак плёну пакуль не даюць.

Павал Латушка, прэсавы сакратар МЗС, зазначае: “У Міністэрства няма сродкаў на падтрымку ўстановы кшталту інстытуту. Але распаўсюджваньне інфармацыі пра беларускую культуру і гісторыю — адзін з прыярытэтных кірункаў у дзейнасьці замежных установаў Беларусі”.

Ці паспрыяе пераход Скарынаўскага цэнтру пад руку МЗС паўставаньню Інстытуту Беларусі? Паводле якога ўзору ён мусіць стварацца? Меркаваньні праф. Генадзя Цыхуна і дырэктаркі Скарынаўскага цэнтру Любові Ўладыкоўскай-Канаплянік.


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік «наймацнейшай аўры». Як танец на лодцы стаў інтэрнэт-сенсацыяй і галоўным танцам лета

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»5

У Клецкім раёне разваліўся старадаўні вятрак, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы7

Капітан яхты, што ўпаў за борт на Мінскім моры, загінуў2

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне2

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну12

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць