Архіў

Прайграны аўкцыён “Слаўнафты”

Аўкцыён па продажы дзяржаўнага пакету акцыяў “Слаўнафты” правалiўся. Беларускi ўрад “кiнулi”.

На таргi, што адбылiся 22 лiстапада на Беларускай валютна-фондавай бiржы, выставiлi адным лётам 515.087.000 акцыяў “Слаўнафты” (10,83% статутнага фонду). Урад, здавалася, спадзяваўся аддаць свае акцыi “Сургутнафтагазу”. Кiраўнiк гэтай фірмы Ўладзiмер Багданаў нават прыяжджаў у Беларусь 19 лістапада. Але “Сургутнафтагаз” нават не падаў заяўкі на ўдзел, хоць і мае, паводле ацэнак экспэртаў, 4 млрд. “вольных” даляраў. На аўкцыён зьявiўся толькi “Слаўнафтабанк”, якi прадстаўляе iнтарэсы губэрнатара Чукоткі Рамана Абрамовiча зь ягонай кампанiяй “Сiбнафта”.

“Адзiны кандыдат” прапанаваў за беларускi пакет 210 млн. даляраў (на 10 млн. больш за стартавую цану). Але беларускi бок плянаваў атрымаць за акцыi нiяк ня менш за 250 млн., таму было абвясьцiлi, што аўкцыён не адбыўся. Балазе, ён праходзіў за “зачыненымі дзьвярыма” i грамадзкасьць ня ведае ўсiх акалiчнасьцяў перамоваў памiж “Слаўнафтабанкам” ды ўрадам. 25 лістапада адбыўся “другі раўнд” таргоў. Вынік той самы.

Гэта не пралiк ураду, якi “заламiў” занадта высокi кошт, а, хутчэй, узгодненая гульня расейскiх бiзнэсоўцаў. Беларускі бок зыходзіў з таго, што стартавая цана акцыяў мусіць у адсоткавых адносінах стасавацца з расейскай (1,7 млрд. даляраў за 74,95% расейскіх акцыяў прыкладна адпавядаюць 200 млн. за 10,83% беларускіх). Рэальны агульны кошт “Слаўнафты” — каля 2,8 млрд. даляраў. Гэта азначае, што Беларусь мае права разьлічваць прыкладна на 300 млн. даляраў. Калі так, дык 210 млн., прапанаваных“Слаўнафтабанкам”, замала.

Магчыма, зьвесткi пра фiнансавыя цяжкасьцi “Сургутнафтагазу” й ягоная адмова браць удзел у аўкцыёне — тактычны ход, якi мусіць зьбiць цану ды ператварыць гандаль у фарс, што скончыцца дамовай мiж урадам i кампанiяй. “Сургутнафтагаз” зацікаўлены не столькі ў беларускім пакеце акцыяў, колькі ў прыватызацыі беларускага нафтахімічнага комлексу. Беларусь жа хоча толькі прадаць акцыі, каб сплаціць “Газпрому” запазычанасьць за газ.

А.К.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён5

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён

Усе навіны →
Усе навіны

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?34

ЗША гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі, але пакуль чакаюць рашучых крокаў з боку Еўропы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён5

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць