Архіў

тыдзень нашага жыцьця. 5 сьнежня

Любіць ня любіць

Аглядальнік UPI лічыць, што Лукашэнка на тым тыдні, падчас сустрэчы ў Маскве з расейскім прэзыдэнтам Пуціным, фактычна пагадзіўся на далучэньне Беларусі да Расеі. А Лукашэнка ў аўторак і сераду двойчы сустрэўся з дэлегацыяй амэрыканскіх кангрэсмэнаў і гучна заявіў пра “новую эру ў беларуска-амэрыканскіх адносінах”. Не, далібог, замежнапалітычны курс Беларусі мяняецца намнога часьцей, чым ветрык у маі.

Суд у Воршы

Аршанец Юры Конышка судзіцца з тамтэйшай тэлекампа-ніяй “Скіф”. Ён падаваў платную аб’яву пра шэсьце на Дзяды, а яе не паказалі. Цяпер ён хоча спагнаць з кампаніі грошы за аб’яву і кампэнсацыю за маральныя страты. Традыцыйна шэсьце йдзе да Кабыляцкай гары, дзе ў часе сталінскіх рэпрэсіяў былі расстраляныя некалькі сотняў чалавек. Паводле назіраньняў гледачоў, за ўвесь час існаваньня “Скіфу” ў этэр не было прапушчана ніводнай аб’явы па-беларуску. Раней гэта тлумачылася адсутнасьцю беларускамоўных дыктараў.

Усім неабыякавым

Зінаіда Ганчар, Ульляна Захаранка, Вольга і Сьвятлана Завадзкія ды Ірына Красоўская заклікалі ўсіх неабыякавых людзей 10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, сабрацца а 12-й на менскай Кастрычніцкай плошчы, каб яшчэ раз нагадаць уладам пра зьніклых людзей. Жанчыны мяркуюць, што заклік не супярэчыць закону, і не зьвярталіся ў гарвыканкам па дазвол.

Сомы і “боты”

Парлямэнтары братняй нам Кіргізіі ўзаконілі “водкуп” ад службы ў войску. Каштаваць гэта будзе 25 тыс. сомаў (трохі больш за мільён рублёў).

Біскуп нелегальна-мігранцкі

Кіраўнік украінскае грэка-каталіцкае царквы кардынал Любамір Гузар выправіць у Італію біскупа, які будзе апекавацца ўкраінскімі нелегальнымі імігрантамі. На ягоную думку, іх колькасьць можа дасягаць мільёна.

Б.Т.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа40

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам12

Ці можна везці з ЕС у Беларусь больш за 60 еўра наяўнымі? Адказалі ў мытні Літвы10

Капусту можна купіць па 49 капеек і бульбу па 69. Дзе?1

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Праваабаронцы параўналі колькасць памілаваных і зняволеных палітвязняў14

На складзе Wildberries пад Мінскам збіраюцца шматгадзінныя чэргі3

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

МЗС пагражае «мерамі, прадугледжанымі законам» польскім фурам, якія завіслі ў Беларусі16

Лукашэнка пра будучага прэзідэнта: Я перабіраю многія асобы і бачу — ну немагчыма будзе гэта пацягнуць63

«У нас в Белоруссии один лидер — Батька!». Расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа40

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць