Архіў

Personal Depeche

Розныя выканаўцы. «MSH Records», (p) 2002

Яшчэ адзін прыклад умелай працы прадусараў, якія цягам ладнага кавалку часу «зьлівалі» інфармацыю пра гэты альбом — рыхтавалі публіку й музычную грамадзкасьць да сустрэчы з прыўкрасным — першым у гісторыі беларускай папулярнай музыкі прысьвячэньнем творчасьці сусьветнай славутасьці. Былі нават чуткі, што яго замовілі расейцы, якія вырашылі праз музыку «Depeche Mode» пазнаёміць сваю публіку з загадкавай беларускай рокавай душою.

Але ўсё было значна прасьцей: кампанія «Philips» зьвярнула ўвагу на гэты праект і ўклала ў яго грошы. І, мусіць, неблагія — гэта адразу адчуваецца, ледзьве пачынаеш слухаць альбом.

Дый прадусары спрацавалі як мае быць. Належным чынам наладзілі падрыхтоўчы працэс, потым — запіс матэрыялу, азнаёмілі з гатовым прадуктам Марціна Гора і рэшту «дэпэшаў». Як вынік — ніводнай (паводле словаў Руслана Макарава, Адама Старповіча ды Андрэя Халадзінскага, яны ж «MSH») заўвагі і нават дазвол на вольнае выкарыстаньне гэтых запісаў. Не патрапілі ў альбом вэрсіі «Крамы», музыкі якой проста спазьніліся да вызначанага тэрміну, ды «Vicious Crusade», якія самі адмовіліся ад працы, палічыўшы, мусіць, такую «папсу» ня вартай увагі сапраўднага экстрэмала.

Кожны выканаўца абіраў для ўвасабленьня што хацеў. У выніку атрымаўся такі гістарычны агляд творчасьці «Depeche Mode» — ад найбольш раньніх, а таму сапраўды яскрава папсовых, аж да пуставатасьці, твораў («See You» Людмілы Краўцовай) да опусаў апошняга часу, у якіх неабыякі талент Гора сапраўды даецца ў знакі. Мяне гэтая работа праняла дастаткова сур’ёзна. Нават на Ляпісаў з Трубяцкімі зірнуў крыху іншымі вачыма, хоць гэтым разам і не Міхалок даказваў, што ён нібыта таксама вакаліст.

У альбоме сустракаеш адразу некалькі прыемных нечаканасьцяў. «Нэйра Дзюбэль», узброіўшыся дзяўчатамі з гурту «Гуда», даў добрага чаду, зьяднаўшы «I Feel You» з народнай беларускай мэлёдыяй. Мусіць, сербануў Гор з той песьняй добрую порцыю сюрпрызу! Джазмэны з «Apple Tea» ладненька, вытанчана абыгралі ў стылістыцы smooth тэму «It’s No Good», а на адным з канцэртаў прызналіся, што ганарару яшчэ не атрымалі. Дык п’еса ж так і называецца! «Крыві» ў крыху нехарактэрнай для іх манеры (без Масуда Талібані) прыемненька выканалі «Freelove», «NRM» магутна выдалі «Personal Jesus», «Zet» проста ўразілі зьлітным, мясным гукам у «Useless», Тодар дасканала прасьпяваў «I Want You Now».

Аднак найлепшы нумар альбому — гэта інструмэнтальная язычніцкая імша на тэму «Free State» ў выкананьні «Тройцы». Прыбівае да глебы як пярун! Менавіта гэтыя музыкі наймацней прасякліся містыкай музыкі «Depeche Mode», надаўшы ёй мясцовы калярыт.

У той жа час крыху страцілі сябе і Аляксей Шадзько, і «Flat», і «Калі Юга», хоць і засталіся самімі сабой, выступіўшы не як простыя інтэпрэтатары, а як сапраўдныя суаўтары «Depeche Mode».

Personal СЛУХАЧ

Каментары

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць