Архіў

Апошні шанец «Госьціцы»

ФОТА АНДРЭЯ ЛЯНКЕВІЧА

На пачатку 90-х «Госьціцу» часта можна было бачыць і на канцэртных сцэнах, і на тэлеэкране. Было зьнята больш за 20 фільмаў рознай працягласьці — ад 2 да 30 хвілінаў. А пасьля — як адрэзала. За апошнія гадоў 5—6, адзначае кіраўнічка «Госьціцы» Л.Сімаковіч, ніводзін рэжысэр не здымаў нумароў, пастаўленых калектывам: «Нам проста не даюць здымачных дзён і магчымасьці. У нас багата гатовага матэрыялу, толькі стаў камэры і фільмуй! Я колькі разоў запрашала рэжысэраў — не прыходзяць і не глядзяць. Іх не цікавіць гэта! А начальства мне кажа: ніводнай работы ня зьнята, а навошта вы нам тады патрэбныя?»

ФОТА АНДРЭЯ ЛЯНКЕВІЧА
Прычына такой няўвагі не ў саміх рэжысэрах. «Госьціца» недаспадобы кіраўніцтву Белдзяржтэлерадыёкампаніі. Цяжкасьцяў у працы, якія мае Л.Сімаковіч і ейныя гадаванцы, ня ведае ніводзін калектыў БДТРК — ані сымфанічны аркестар, ані акадэмічны хор, ані інструмэнтальны ансамбль. «Кожны канцэрт трэба ўзгадняць, транспарт на паездкі не выдзяляецца, касьцюмы ня шыюцца ўжо 10 гадоў. Нават па горадзе перавезьці касьцюмы, інструмэнты з пляцоўкі на пляцоўку — вельмі складана. Аркестар БДТРК увесь час выяжджае на нейкія гастролі, а ў нас адсочваецца кожны канцэрт. Хочаш зарабіць на касьцюмы — дык яшчэ невядома, ці дазволяць», — канстатуе Л.Сімаковіч.

Далейшы лёс калектыву мае два варыянты. Першы — «Госьціца» здолее стварыць свой тэатар, кшталту «Зьнічу» Галіны Дзягілевай. Толькі на гэта трэба фундатар, згодны ўкладаць грошы ў «нетыповае» мастацтва. Іншы варыянт кіраўніцтва БДТРК агучвае ўжо гадоў 5—6: музычныя калектывы пры тэлерадыёкампаніі ня трэба. «З чыста эканамічнага пункту гледжаньня можна было б пагадзіцца. Ёсьць жа Мінкульт, які мусіць займацца гэтымі калектывамі. Але, на маё суб’ектыўнае меркаваньне, такім патэнцыялам не раскідаюцца», — упэўнена кажа кіраўнічка «Госьціцы». І ціха дадае: «Дзяржава ўвесь час гаворыць пра сваю беднасьць. Нібыта гэта падстава для гонару».

Зьнікнуць фальклёрны тэатар можа вельмі проста. Як і ўсе супрацоўнікі БДТРК, Л.Сімаковіч працуе на кантрактнай аснове. Улетку ў яе скончыцца тэрмін кантракту, а кіраўніцтва кампаніі мае права не працягваць яго.

Адзіным паратункам для сябе і для калектыву спадарыня Ларыса бачыць будучы канцэрт. «Мы ёсьць, нам ёсьць што паказаць. Я спадзяюся, што пасьля гэтага канцэрту зьявіцца патрэба ладзіць такія выступы прынамсі раз на месяц. Бо тое, што прапануе «Госьціца», на сёньня ні да чога не падобна, такога ня можа прапанаваць ніхто», — кажа яна.

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

Нафта даражэе, але расійскі рубель і ўслед за ім беларускі — таннеюць. Вось чаму так адбываецца

Як мінімум з дзвюх беларускіх калоній учора вывезлі частку палітвязняў4

Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына2

Лукашэнка выказаўся пра палітвязняў: «Асаблівых праблем не будзе»8

Невядомыя ад імя журналіста Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў1

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць