Архіў

Эканамічная хроніка

11 Красавіка

«Хімвалакно» застанецца дзяржаве

Акцыянаваньне сьветлагорскага «Хімвалакна» адкладзенае. Прадпрыемства мае атрымаць кувэйцкі крэдыт у памеры 16,5 млн. даляраў на рэканструкцыю вытворчасьці поліэфірных тэкстыльных нітак, а ў кантракце ёсьць умова: «Хімвалакно» ня мусіць зьмяняць форму ўласнасьці. Падпісаны той кантракт на два гады.

Падводныя гадзіньнікі

Менскі гадзіньнікавы завод пачаў рабіць гермэтычныя гадзіньнікі, што вытрымліваюць ціск на глыбіні да 30 м. Гермэтычнасьць забясьпечваецца выкарыстаньнем сапфіравага шкла. Каштаваць такі гадзіньнік будзе 30—50 тыс. рублёў. Завод зьбіраецца рабіць тысячу штук кожны месяц.

«Белтрансгаз» акцыянавалі

«Газпрам» задаволены: Менгарвыканкам афіцыйна зарэгістраваў ААТ «Белтрансгаз». Аднайменнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства перастала існаваць. Неўзабаве «Белтрансгаз» павінен перайсьці пад кантроль «Газпраму» ў адплату за беларускія газавыя запазычанасьці.

«Белтэлекам» на продаж

Прыватызацыю «Белтэлекаму» пачнуць у 2007 г. Беларусь жадае ўвайсьці ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Для гэтага трэба рэфармаваць прадпрыемствы-манапалісты, у тым ліку «Белтэлекам».

Месяц без расейскага піва

«Балтыка» і «Афанасій» спынілі імпарт піва ў Беларусь. 1 красавіка ўвялі новы парадак разьмяшчэньня акцызнай маркі на таварнай накладной. Да таго ж, увозіць піва будзе можна толькі праз склады, што ўваходзяць у адмысловы пералік. Аднак на тых складах няма ні новых акцызных марак, ні інструкцый, як іх ужываць. Зьявяцца яны не раней за канец красавіка.

Дзе будуць гандлёвыя цэнтры

Менгарвыканкам пускае «з малатка» два ўчасткі пад пабудову гандлёвых цэнтраў. Першы знаходзіцца на скрыжаваньні Партызанскага праспэкту і вуліцы Бехцерава, другі — вуліцаў Талстоя і Дружнай. Галоўная ўмова, якую выставілі патэнцыйным інвэстарам, — пералічваць 1% ад прыбытку ў гарадзкі бюджэт.

Прычэпы абклалі мытам

Міністэрства транспарту і камунікацыяў вінаваціць Дзяржаўны мытны камітэт у тым, што ён дыскрымінуе беларускіх перавозчыкаў. 28 сакавіка Камітэт пастанавіў, што мытам мусяць абкладацца ня толькі тавары, але і прычэпы ды паўпрычэпы, на якіх тыя тавары вязуць. Мінтранс лічыць, што гэтае рашэньне супярэчыць Мытнаму кодэксу, і баіцца развалу сыстэмы міжнародных грузаперавозак.

Бягучы радок у тралейбусах

Пасажыры менскіх тралейбусаў змогуць бавіць час, чытаючы электронны радок. Гэтае прыстасаваньне ўжо паставілі ў салёнах 5 машынаў. Каштуе яно 800 тыс. рублёў. Акрамя назваў прыпынкаў ды вытрымак з правілаў паводзінаў у транспарце, у радку будуць даваць рэкляму.

АК

Каментары

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне1

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША13

Офіс Ціханоўскай: Падтрымліваем прынцыповую пазіцыю Літвы ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі7

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек3

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць