Архіў

Ад гашышу могуць памерці тысячы

Няма згоды ў меркаваньнях наконт уплыву марыхуаны на здароўе людзей. Як сьцьвярджае брытанскі мэдычны экспэрт, доўгатэрміновыя наступствы яе рэгулярнага ўжываньня могуць стацца такімі ж небясьпечнымі, як і наступствы паленьня тытуню.

Сёньня ў Вялікай Брытаніі гашыш рэгулярна паляць 3,2 млн. чалавек, а тытунь — 13 мільёнаў. Паленьне тытуню штогод выклікае каля 120 тыс. сьмерцяў праз сардэчныя хваробы, рак лёгкіх ды інш. Аднак дагэтуль не было адназначных доказаў адпаведнага шкоднага ўзьдзеяньня марыхуаны.

Атрымаць іх цяжка, бо шмат хто з аматараў гашышу паліць і тытунь. Дый маштабныя дасьледаваньні сярод людзей, якія прызналіся б у спажываньні нелегальных наркотыкаў, правесьці цяжка. Таму ўрад краіны спрабуе «панізіць» статус гашышу з клясы «В» да клясы «С» — то бок яго ўжываньне заставалася б нелегальным, але за гэта і ў турму не садзілі б. Калі, вядома, няма «дадатковых абставінаў», кшталту паленьня гашышу побач зь дзецьмі.

Аднак прафэсар-таксыколяг Джон Генры зь лёнданскага «Імпэрыял Коледж» сьцьвярджае: калі б доўгатэрміновыя наступствы ад ужываньня гашышу былі такімі ж небясьпечнымі, як ад паленьня тытуню, колькасьць сьмерцяў ад гашышу была б значна большая. Калі ад цыгарэтаў штогод памірае 120 тыс. чалавек з 13 мільёнаў, дык з 3,2 млн. чалавек, якія ўжываюць гашыш, штогод памірала б 30 тысячаў. Але нават невялікая колькасьць сьмерцяў дазваляе лічыць гашыш пагрозай здароўю. Хоць «дозы» гашышу значна меншыя, патэнцыйная небясьпека ад кожнай «зацяжкі» вышэйшая. Падчас спальваньня гашышу і тытуню выдзяляюцца каля чатырох тысячаў ідэнтычных хімічных рэчываў.

Прагнозы адносна колькасьці сьмерцяў ад гашышу няпэўныя і таму, што пакуль невядома, ці працягне сёньняшняя моладзь рэгулярна паліць гашыш у больш сталым веку. Калі не, дык тэарэтычна рызыка заўчаснай сьмерці значна зьнізіцца. Таксама як аматары тытуню могуць зьнізіць рызыку захворваньня на рак, кінуўшы паліць да сярэдняга веку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомы амерыканскі спартовец паведаміў, што ягоны новы сабака — клон старога

У Баранавічах у парку паставілі адпужвальнік для птушак. Але ён адпужвае таксама і людзей7

Міністр замежных спраў Літвы абмеркаваў беларускае пытанне з Джонам Коўлам10

Арына Сабаленка стала другой у гісторыі сусветнага жаночага тэнісу паводле памераў прызавых2

«Не магу праверыць, як мяне пераклалі». Алексіевіч адказала на крытыку за выказванне пра адмову ад рускай мовы54

Літва вырашыла яшчэ раз звярнуцца да беларускіх уладаў наконт пытання сваіх фураў18

«Прабачце ім, беларусы». Расіяне папрасілі прабачэння за растоўскую каманду КВЗ15

Чаму хамелеоны круцяць вачыма ва ўсе бакі? Навукоўцы растлумачылі таямніцу «фатаграфічнага» позірку1

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць