Архіў

«Таннаі камфортна» не бывае

У карчме ў цэнтры Прагі піва каштуе менш за 50 цэнтаў, шыкоўная засмажаная сьвіная нага — каля 4 даляраў і г.д. За 5 даляраў можна напіцца і наесьціся на ўвесь дзень. Плюс прымальны ўзровень сэрвісу, пэрсанал разумее па-ангельску. Можна прайсьціся вячэрнім Менскам і пашукаць нешта падобнае.

Дадайце патрэбу ў візе, малую вядомасьць краіны, аўтарытарны рэжым, Чарнобыль... Вось чаму аднолькавыя па колькасьці насельніцтва Беларусь і Чэхію наведваюць два і сто мільёнаў чалавек у год адпаведна.

Урад знайшоў новую панацэю, якая мусіць «выцягнуць» вёску і вырашыць эканамічныя праблемы краіны. Гэта турызм, асабліва яго эка- і аграварыянты. Маўляў, так і рвуцца замежнікі з сваіх забруджаных мэгаполісаў у беларускую вёску «танна і камфортна» адпачыць. Ці мае гэта пад сабой падставы? Давайце паразважаем.

Турызм — капіталаёмістая галіна. Заможны іншаземец ня будзе хадзіць у вясковую прыбіральню і бяз душу жыць ня будзе. А заарганізаваць нармальны побыт ва ўмовах беларускай вёскі — як мінімум 10 тыс. даляраў! Вось чаму многія курорты ў той жа Польшчы належаць немцам ці аўстрыякам: яны маюць неабходныя капіталы, ведаюць, які сэрвіс патрэбны іх суайчыньнікам, як рабіць прамоцыю сваіх паслугаў на патэнцыйных рынках. Таму, каб прыцягнуць сюды замежных турыстаў, трэба было б не дэклярацыі прымаць, а, скажам, здаць возера Нарач у арэнду немцам. Тады б жыхары Нямеччыны хутка даведаліся і дзе Беларусь знаходзіцца, і якія ў нас прыгожыя азёры ды рэдкія птушкі.

Яшчэ адна памылка — рабіць стаўку на турыстаў зь іншых краінаў. Замежны турызм — справа сэзонная, ніводзін курорт ня здолее працаваць бяз сталай плыні айчынных турыстаў.

Краіны з вызначанымі нацыянальнымі адметнасьцямі прыцягваюць значна больш турыстаў. Досьвед разьвіцьця турыстычнай справы ў польскіх Татрах і на Мазурах у параўнаньні з Сылезіяй і Памор’ем пацьвярджае гэтую тэзу. Таму забудзьма пра азёры, якіх у Фінляндыі незьлічоная колькасьць, пра буслоў, бальшыня сусьветнай папуляцыі якіх гняздуецца ў Польшчы, і наперад — чытаць пра Марка Шагала і Ігната Дамэйку, гатаваць стравы зь «Літоўскай гаспадыні» ды варыць крамбамбулю!

Дамінік Міхайловіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа42

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе9

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча27

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам12

Ці можна везці з ЕС у Беларусь больш за 60 еўра наяўнымі? Адказалі ў мытні Літвы10

Капусту можна купіць па 49 капеек і бульбу па 69. Дзе?1

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Праваабаронцы параўналі колькасць памілаваных і зняволеных палітвязняў14

На складзе Wildberries пад Мінскам збіраюцца шматгадзінныя чэргі3

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа42

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць