Сёньня пануе дзіўнае меркаваньне, што беларусы — народ з сацыялістычнымі прыхільнасьцямі. Увогуле, вобраз беларускага мужыка (чытай «працоўнага»), які дурыць пана (чытай «капіталіста»), вядомы яшчэ зь дзіцячых казак. Першыя беларускія партыі таксама мелі сацыялістычную афарбоўку, а сам нацыянальна-вызваленчы рух меў яскрава акрэсьлены сацыял-дэмакратычны характар. Праграмныя мэты сацыялістычнага кшталту можна адшукаць і ў дакумэнтах новых беларускіх партый — БНФ узору 1993 г., напрыклад.
Самі беларусы, аднак, звычайна галасуюць за вольны рынак. Толькі не на выбарах, а рублём ці нагамі. Рублём, калі ідуць у прыватную краму, стаматалягічны кабінэт, едуць прыватным аўтобусам, — прыкладаў безьліч. Нагамі — калі выяжджаюць у краіны далёкага ці блізкага замежжа, дзе, папрацаваўшы больш, больш зарабляеш.
Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашп Ніва".
Каментары