Архіў

Гасьціна ў айца Ўладзіслава

Раньняй вясною 1986 году ў Вішнева, з папярэдняй згоды айца Ўладзіслава Чарняўскага, завітаў мастак-мянчук Алесь Цыркуноў, дачка якога, дарэчы, у той змрочны для беларускага школьніцтва час вымушана была навучацца ў прыгараднай беларускамоўнай школцы на Ракаўскай шашы, «накручваючы» штодня туды-сюды па 30 кілямэтраў у перапоўненых прыгарадных аўтобусах.

Мастак пісаў алеем партрэт айца Ўладзіслава, які мусіў з гэтай нагоды час ад часу пазаваць, не перапыняючы, між іншым, свае казані: пра чалавечае жыцьцё, пра Бога, пра лёс беларускасьці ў грамадзкім жыцьці, якое мела выключнае духоўнае значэньне менавіта ў Вішневе. Вядома, што сьвятар Чарняўскі па слова ў кішэню ня лазіў, яго выказваньні пра пэўныя падзеі і пра асобаў былі трапнымі — як кажуць, у вока.

Айцец Уладзіслаў узгадваў, як яму па пераезьдзе ў Вішнева мясцовыя ўлады «не давалі» прапіскі з маўклівай згоды біскупа дый інакш усяляк заціскалі за тое, што вёў набажэнствы па-беларуску — дарэчы, на радасьць мясцовым вернікам. Казаў, што даводзіцца ўсяляк асьцерагацца з тае прычыны, што гады ў рады робіць пераклад біблійных тэкстаў на беларускую мову ды вымушаны прыхоўваць па надзейных месцах копіі ўжо апрацаваных матэрыялаў перакладаў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Аўген Цумараў

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка8

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа14

У Мінску закрылася сетка бюджэтнага фастфуду1

Пры паездцы з Беларусі ў Польшчу на мяжы чакаць толькі 6 гадзін, а назад — суткі2

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза21

У сацсетках завірусіўся ролік з канём, які чакае аўтобуса на Магілёў ВІДЭА1

Белавешкін: «Аземпік» проста інструмент, а не нейкі цуд, які ўсім універсальна падыходзіць4

Найбольш за чэрвень падаражэлі буракі, а патаннела авакада

«Натуральная спакуса — увапхнуць у сябе ўсё, пра што ў няволі заставалася толькі мроіць». Былы палітвязень Карней расказаў пра турэмны рацыён і як ад яго адыходзіць4

У Дзяржынску ў двары дома заўважылі вярблюда ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка8

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць