Архіў

Прыкольны сэрыял «Дыктатура»

7 студзеня францускі часопіс «Parade» надрукаваў сьпіс дзесяці найгоршых дыктатараў сучаснасьці.

Дыктатары, як сказана ў тэксьце, прайшлі кастынг уплывовых міжнародных праваабарончых структураў. У чорным лісьце францускага часопісу Аляксандар Лукашэнка закрывае дзясятку, саступаючы прынцу Абдулу, Тан Швэ, Кім Чэн Іру і іншым ворагам чалавецтва.

Першая думка ад прачытанага: наколькі прэстыжным лічыцца трапіць у дзясятку «Parade» у асяродзьдзі дыктатараў? Напрыклад, наш Лукашэнка заняў дзясятае месца, відавочна абагнаўшы на некалькі пунктаў іншага калегу, які прыйшоў адзінаццатым. Якому-небудзь афрыканскаму князьку з Тумбы-Юмбы не хапіла пары забароненых прафсаюзаў, каб апынуцца ў кампаніі з самім Фідэлем. А які быў шанец!

Самае сьмешнае, што «Parade» — звычайны жоўты папірус. Артыкул аб жудасных дыктатарах надрукаваны побач з нататкамі аб тым, як прынцэса Дыяна сьпявае «Бітлз» у магіле, а Брытні Сьпірс дзеліць ложак з бэн Ладэнам. Чытаюць «Parade» звычайныя хатнія гаспадыні і пасажыры экспрэсу TGV, каб забіць час.

Барацьба за правы чалавека ў капіталістычным сьвеце стала звычайным таварам, набыла сваё месца на мэдыя-рынку, у сыстэме густаў заходняга спажыўца. Гэта цікавей, чым лох-нэская гадзіна, але ня так прыкольна, як сэксуальныя прыгоды Ды Капрыё. Яшчэ цікавей тое (аб гэтым сьведчыць рэзананс, які меў у Беларусі артыкул з «Parade»), што густы спажыўцоў здольныя ўплываць на паводзіны палітычных актораў у краінах капіталістычнай пэрыфэрыі, у той жа Беларусі.

Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі ўспрымаецца на Захадзе як доўгі, але досыць прыкольны сэрыял «Дыктатура», дзе добрыя дэмакраты з «Народнай кааліцыі» без канца супрацьстаяць містэру «Зло» Лукашэнку. Адначасова сэрыял рэтрансьлююць на Ўсход, дзе, як вынік дывэрсыфыкацыі працэсу глябалізацыі, Лукашэнка ўспрымаецца станоўча, а апазыцыянэры — адмоўна. У любым выпадку на дыктатуру ёсьць попыт.

Беларускія палітыкі несьвядома паводзяць сябе як культурны тавар на заходніх і ўсходніх мэдыя-рынках, як акторы сэрыялу. Іх першае заданьне не выходзіць за рамкі жанру «добры супраць дрэннага». Невясёлае рэзюмэ — пакуль чытачу «Parade» не абрыдне чытаць пры жахі дыктатараў, апошнія нікуды ня зьнікнуць.

Затое нас чакаюць забойныя «конкурсы дыктатараў» — апошняе слова ў шоў-бізнэсе. З добрым мэнэджэрам і нармальным спонсарам, напрыклад «Nike» або «Газпром», імпрэзу можна арганізаваць вельмі відовішчную. Вялікі хол. Маса журналістаў. Увесь праваабарончы бамонд. На подыюме — дэфіле ахвяраў дыктатараў, якія дэманструюць сябрам журы сьляды катаваньняў. Конкурс купальнікаў, белы танец з праваабаронцамі, каранацыя... Гэта будзе круцейшым за «Вялікае мыцьцё».

Лёлік Ушкін

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы43

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на змаганне са снегам вывелі больш за 1550 дворнікаў3

Колькасць загінулых у кавярні ў акупаваных Хорлах вырасла да 27, але Украіна адмаўляе датычнасць6

Начальніцу з Міністэрства спорту звольнілі з незвычайнай фармулёўкай3

Расійскі камбат пасварыўся з начальнікам і прапаў назаўсёды. Той урэшце прызнаўся ў забойстве — але пасля расстралялі і яго17

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы43

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць