Архіў

Правым вокам

Дык не падпісвайся!

Ганчарык падпісаў прафсаюзы. Колас падпісаў Ліцэй. Трусаў падпісаў цэлы ТБМ.

Прыгадалася мода даўніх гадоў — сутычкі «пацаноў» раён на раён, двор на двор, «хабза»—«тэхнар», «мэталісты»—«валністы» etc. Залавілі ўвечары чужынца, навешалі яму. Той пабег да сваіх, скалацілі брыгаду, адпомсьцілі. За тых «падпісаліся» старэйшыя — і пакацілася. Рэйтынг тынэйджэра залежаў ня толькі ад таго, ці добра ён «махаецца», але і ад колькасьці тых, хто за яго гатовы «падпісацца». Некаторыя, ня маючы шырыні ў плячах ды кулакоў набітых, прыдумлялі сабе самі салідную «падпіску»: брата-дэсантніка ці дзядзьку-аўтарытэта.

У сёньняшняй Беларусі палітычныя адносіны простыя й прадказальныя, бы ў савецкіх дварох. Адзінае, што падпісваць куды-кольвек цяпер прынята не сяго-таго, а «свае структуры», часьцяком не спытаўшы пра тое ў іх.

Вось Ганчарык падпісаў быў свае прафсаюзы — вынік вядомы. Колас у сваю паліткампанію, якая ўсё ніяк не пачнецца, падпісаў Ліцэй. Соўгаюцца цяпер дзеці, цярэбяць навуку па кватэрах. Трусаў, далучыўшыся да «пяцёрачнікаў», падпісаў цэлы ТБМ — зьбірае ахвяраваньні на арэнду новага офісу. Калі схематыка наступстваў нагэтулькі ўстойлівая й гадамі правераная, дык мо варта думаць наперад, перш чым падпісвацца? Мо варта адказьней ставіцца да «сваіх структураў», суадносіць імаверную рызыку і магчымы плён?

Да поўнага камплекту засталося Вольскаму падпісаць у якую-небудзь апазыцыйную кампанію фанатаў «NRM», надоўга разьвітаўшыся з канцэртнымі залямі. Але, відаць, Лявон чалавек мудрэйшы. Ён сам узводзіць «раён», у якім сам жа становіцца «каралём». Ён не пераразьмяркоўвае ўплываў і не далучаецца да ўплывовых плыняў, ён сам стварае і ўплывае. Паважаю, Лявоне.

Вацлаў Заякоць

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі1

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім28

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

На Кіпры знайшлі мёртвае цела, якое можа належаць Уладзіславу Баўмгертнеру8

Беларусам загадалі больш нараджаць і жыць даўжэй. Але як вырашыць праблемы з дэмаграфіяй?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі1

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць