Архіў

Паксасгейт

Тое, што адбываецца ў Літве, для Беларусі важна з многіх прычынаў. І таму, што нашы народы сотні гадоў пражылі ў адной дзяржаве. І таму, што шасьцюстамі кілямэтрамі супольнай мяжы мы надзейна павязаныя на ўсю наступную гістарычную пэрспэктыву.

Справу Раландаса Паксаса разгледзела адна камісія, потым Канстытуцыйны Суд, потым другая камісія, нарэшце, у мінулую пятніцу працэдуру імпічмэнту распачаў парлямэнт. А ў нядзелю экс-прэзыдэнт Валдас Адамкус прапанаваў скасаваць пасаду прэзыдэнта ўвогуле. Сутнасьць таго, што адбываецца, знаёмая для Беларусі. Пра гэта Сяргей Дубавец гутарыць зь віленскай журналісткай Тацянай Поклад.

— Тацяна, даводзілася ня раз чуць, што ў Літве прэзыдэнта зьвінавачваюць і парлямэнт, і Канстытуцыйны суд, тым часам народ паспаліты не разумее — за што. Што такога нарабіў Раландас Паксас, каб яго ўсе так спалохаліся? Курсу краіны не мяняў. Хіба даў грамадзянства спонсару сваіх выбараў? Дык які ён тады прэзыдэнт, калі ня мае права нават на гэта...

— Частка народу не разумее, за што абвінавачваюць кіраўніка краіны. Як сьведчаць апытаньні і рэйтынгі, гэта прыкладна палова ўсіх выбарцаў. Яны гатовыя падтрымаць прэзыдэнта. Аднак варта зьвярнуць увагу на тое, хто яны. Гэта, як правіла, людзі пэнсійнага веку зь невялікіх паселішчаў, зь невысокімі даходамі і невысокім адукацыйнам цэнзам. (Акурат такія, што складаюць — паводле прызнанага стэрэатыпу — электарат Аляксандра Лукашэнкі.) Другая палова — маладзейшыя жыхары буйных гарадоў, што маюць вышэйшую адукацыю і даходы, большыя за 150 эўра на месяц, — гэтыя якраз разумеюць, у чым справа, і таму патрабуюць адстаўкі Паксаса.

— Вось гэтыя дзьве часткі электарату: умоўна старэйшыя прыхільнікі сьветлага савецкага ўчора і ўмоўна маладзейшыя прыхільнікі эўраінтэграцыі. У Беларусі другія прынесеныя ў ахвяру першым. Прынамсі, папулісцкая рыторыка прэзыдэнта заўсёды другіх зьневажала і аж сьвяцілася бацькоўскім клопатам пра першых. Не скажу, што пачуў нешта падобнае з вуснаў Раландаса Паксаса, але публіка, якая зьбіраецца на мітынгі ў ягоную падтрымку, цалкам адпавядае вобразу змагароў за савецкае ўчора.

— Аналітыкі кажуць, што Паксас утрымлівае свой сёньняшні рэйтынг найперш пасьпяховай абаронай. Кіраўнік цэнтру дасьледаваньня грамадзкай думкі і рынку Ўладас Гайдзіс піша, што гэтая абарона зводзіцца да аднаго сказу: у краіне ёсьць змова «дрэнных» палітыкаў, якія любымі сродкамі імкнуцца адправіць у адстаўку «добрага» прэзыдэнта. Для той часткі электарату, якая бароніць Паксаса, гэтага дастаткова, каб ісьці на мітынг пратэсту. Тым часам апанэнты Паксаса прыводзяць паўсотні аргумэнтаў для ягонага імпічмэнту, і той, хто задумваецца над гэтымі аргумэнтамі, як правіла, не пратэстуе. На мітынг ня йдзе.

— Ёсьць яшчэ і такая «народная думка»: прэзыдэнта скідаюць, бо ён хоча «навесьці парадак», у выніку чаго іншыя важныя кіраўнікі могуць паляцець са сваіх пасадаў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Каментары

Цяпер чытаюць

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь18

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў2

У дзіцячай тургрупы з Беларусі на адпачынку ў Італіі скралі пашпарты10

Карпушонак прызнала, што перамагчы Латушку ў самой сабой зададзеным фармаце ёй не па сілах24

Мужчына на мыліцах напаў у Мінску на сям'ю з маленькім дзіцём1

Па беларускіх школах разаслалі лісты ад імя МУС, што расійскія вайскоўцы гвалцяць непаўналетніх. Кажуць, што гэта фэйк1

Кіраўнік Пентагона заявіў пра гатоўнасць да аперацыі па зрынанні Нікаласа Мадура2

Экс-маладафронтаўца Арцёма Дубскага пазбавілі міжнароднай абароны ў Польшчы і ўзялі пад варту22

Вольга Карпушонак дайшла ў сваіх скаргах да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы28

Макс Корж пацвердзіў, што прычына адмены канцэрта ў Алматы — паводзіны фанатаў у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь18

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць