Архіў

Перамога геяў

Ільля Крачына абараняў ня толькі гонар свайго сайту, але і сваё «я»

26 сакавіка ў судзе Першамайскага раёну Менску прайшоў першы ў Беларусі працэс: сайт геяў і лесьбіянак выступаў супраць інтэрнэт-правайдэра. Суд разглядаў пазоў адміністратара рэсурсу «Апагей» (www. apogay.com) Ільлі Крачыны да замежнага прадпрыемства «Red Graphic Systems». Крачына прасіў суд «абавязаць адказчыка аказаць паслугі, прадугледжаныя дамовай на паслугі хостынгу, і тэхнічную рэгістрацыю дамэнных імёнаў на ўмовах публічнай афэрты, а таксама спагнаць матэрыяльную кампэнсацыю нанесенае маральнае шкоды».

У студзені хостынгавая кампанія N1.BY, сузаснавальнікам якой зьяўляецца «Red Graphic», адмовіла парталу ў хостынг-паслугах, нягледзячы на папярэдне заключаную дамову. Рэсурс месяц не працаваў. Прадстаўнікі «Red Graphic» матывавалі сваю адмову тым, што партал парнаграфічны. Тады геі атрымалі заключэньне Рэспубліканскай экспэртнай камісіі па прадухіленьні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасьці пра тое, што матэрыялы сайту ня ўтрымліваюць прыкметаў парнаграфіі. Сайт існуе з 1998 г. і прапануе навіны, а таксама бясплатныя паслугі: чат, службу знаёмстваў, электронную пошту. Партал уваходзіць у дзясятку самых наведвальных сайтаў Беларусі.

Заключэньне камісіі і стала важкім аргумэнтам у судзе. Паседжаньне скончылася «міравым пагадненьнем». Кампанія абавязалася выслаць ліст «Апагею» ды «заверыць у сваёй пазыцыі недыскрымінацыі», а таксама «забясьпечыць нармальны банэрны паказ у колькасьці 30 тыс. штук згодна з дамовай аб абмене банэрамі». А пазоўнік цалкам адмаўляецца ад сваіх патрабаваньняў.

І.Крачына лічыць такі вынік безумоўнай перамогай. Для яго гэта прынцыповы посьпех, бо ён скрозь сутыкаецца з адмовамі ў разьмяшчэньні банэраў. Дый у прыватным жыцьці беларускія геі маюць праблемы зь нецярпімым стаўленьнем да сябе. Варта аднаму мужчыну ўзяць другога на калені ў мэтро, наракае І.Крачына, і гэта ўжо правакуе акты агрэсіі.

Ён цешыцца, што пасьля працэсу кампанія «Экстмэдыя» прапанавала «Апагею» бясплатны сэрвэр і пошту на год, каб паказаць адкрытасьць і даступнасьць кожнага кліента. Між тым «Red Graphic» вырашае задачу — як выканаць міравое пагадненьне і не сапсаваць сабе рэпутацыі. Бо на думку некаторых мэнэджэраў кампаніі, банэры «Апагею» здольныя непрыемна зачапіць пачуцьці часткі партнэраў.

АЛ; БелаПАН

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне37

Ці мае права забіраць малога з дзіцячага садка старэйшы брат?2

У адным з магілёўскіх інтэрнатаў пасяліліся чырванакніжныя птушкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю88

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць