Архіў

Зямля і неба ў адной лізе

У 2003 годзе ў Беларусі гулялі паўтары тысячы прафэсійных футбалістаў, на палёх краіны выступалі 317 камандаў. Свае грашовыя справы беларускі футбол трымае ў сакрэце, аднак пэўнае ўяўленьне пра іх можна скласьці.

15 красавіка стартуе 14-ы нацыянальны футбольны чэмпіянат.

Дзе тыя галасы, якія на пачатку 90-х казалі пра неабходнасьць нейкага «першынства СНД»? Уласны футбольны чэмпіянат і права дэлегаваць клюбы ў эўрапейскія спаборніцтвы — такая ж адзнака незалежнасьці краіны, як грашовая адзінка.

Хіба Шатляндыя ды Паўночная Ірляндыя, не зьяўляючыся самастойнымі дзяржавамі, праз прыналежнасьць да Вялікай Брытаніі могуць штогоду выпускаць свае клюбы ў бурлівыя воды кубкавых турніраў кантынэнту. Аднак гэта — узаконенае выключэньне. Беларусь, калі б апынулася яна ў якім «непарушным саюзе», наўрад ці далучылі б да згаданай кампаніі.

Камандаў — мех, а інтрыгі — на грэх

Наш футбол нават у дробязях паўтарае настальгічныя парываньні ягоных высокапастаўленых прыхільнікаў. Кагорта найлепшых беларускіх клюбаў мае назву «вышэйшая ліга» — акурат як футбольная эліта Савецкага Саюзу. Складаецца яна з шаснаццаці камандаў — столькі ж мела вышэйшая ліга чэмпіянату СССР. Для краіны з такімі сьціплымі футбольнымі дасягненьнямі, як Беларусь, гэта зашмат. Таму ў вышэйшай лізе выступае некалькі адносна мацнейшых калектываў і процьма слабых. Няма чаго зьдзіўляцца, калі сярод вынікаў матчаў заўважаеш фантастычныя 9:0 (леташняе супрацьстаяньне «Шахцёру» і «Зьвязды-ВА-БДУ») або 7:0 (БАТЭ-«Славія»). Ажно 49 гульняў скончылася ў мінулым чэмпіянаце з буйным разрывам у ліку.

На карысьць футболу гэта ня йдзе: добрая палова клюбаў утульна сядзіць у сярэдзіне табліцы, не баючыся вылету ў ніжэйшы дывізіён і не псуючы сабе нэрвы змаганьнем за мэдалі. Дыскусіі на тэму скарачэньня вышэйшай лігі вядуцца кожную вясну. Большасьць спэцыялістаў выступае за скарачэньне. Як зазначае гарачы прыхільнік рэформы, дырэктар бабруйскай «Белшыны» Алег Гушча, гэта ажывіць канкурэнцыю і ў першым дывізіёне, дзе цяпер за перамогу змагаюцца ўсяго тры-чатыры каманды. Аднак далей за словы справа ня рухаецца. Відаць, рэч тут у няздольнасьці «адказных таварышаў» адпрэчыць савецкую любоў да гігантызму.

У вышэйшым дывізіёне першынства Славеніі — 12 клюбаў, Швайцарыі — 10, Аўстрыі — 10. Футбольны патэнцыял гэтых краінаў больш-менш супастаўны зь беларускім, а вось дасягненьні — вышэйшыя. Там цьвяроза глядзяць на рэчы і абіраюць якасьць, а не паказную колькасьць. А праблема, зьвязаная са зьмяншэньнем гульнёвай практыкі камандаў, вырашаная ў чэмпіянатах гэтых краінаў проста: спаборніцтвы праходзяць ня ў два туры, а ў чатыры.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алег Ждановіч

Матчы 15 красавіка

«Зьвязда-ВА-БДУ» (Менск) — «Гомель»

БАТЭ (Барысаў) — «Нафтан» (Наваполацак)

«Белшына» (Бабруйск) — «Дынама» (Менск)

«Шахцёр» (Салігорск) — «Нёман» (Горадня)

«Тарпэда» (Жодзіна) — МТЗ-РІПА (Менск)

«Лякаматыў» (Віцебск) — «Тарпэда-СКА» (Менск)

«Дняпро-Трансмаш» (Магілёў) — «Дынама» (Берасьце)

«Дарыда» (Ждановічы) — «Славія» (Мазыр)

Каментары

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць