Архіў

Паэткі выйгралі без суду

Паэткі Марына Куноўская, Вольга Роўная і Дыяна Балыка падалі ў суд на Анатоля Аўруціна, укладальніка зборніку «Сучасная расейская паэзія Беларусі», а таксама выдавецтва «Тэхнапрынт». Асноўная прэтэнзія — парушэньне аўтарскіх правоў: іх вершы паставілі ў анталёгію бяз згоды аўтарак.

Паэткі таксама настойваюць на тым, што належаць не да расейскай паэзіі, а да беларускай расейскамоўнай.

«Мая культурная і чалавечая прыналежнасьць — гэтай краіне. Я валодаю беларускай мовай, я скончыла беларускамоўнае аддзяленьне гістфаку БДУ, зьбіраюся ўступіць у Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Пры публікацыях у расейскіх, украінскіх альманахах я стаўлю ўмову, каб пазначалі, што я зь Беларусі, зь Менску», — патлумачыла ў камэнтары «НН» Д.Балыка. Паэткі настойваюць на моўнай разнастайнасьці Беларусі й згадваюць як прыклад Міколу Гусоўскага, які пісаў на лаціне.

Справа скончылася 12 красавіка на стадыі дасудовага разгляду: адказчыкі пагадзіліся выплаціць кожнай з аўтарак па 190 тыс.руб. (10 базавых велічыняў — мінімальная кара, пазначаная ў заканадаўстве пра аўтарскія правы), хаця самі паэткі сьпярша настойвалі на 250 тыс. руб.

Д.Балыка задаволеная вынікамі: «Спадзяюся, гэтая справа навучыць выдаўцоў дбаць пра аўтарскія правы. Калі б з намі заключылі дамовы, дык ім давялося б плаціць значна менш — 10 даляраў, а не 100, бо ганарары за вершы ў Беларусі вельмі нізкія».

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць