Архіў

Іх музыку крадуць

Ці можа прадавацца аўтэнтычная народная музыка без папсовых прыхарошваньняў? Гурт «Гуда» не баіцца экспэрымэнтаваць на сабе: 25 траўня ён дасьць сольны канцэрт у Тэатры эстрады.

«Гуда» рэпэтуе ў менскім пэдунівэрсытэце. Шукаючы яе ў тамтэйшых лябірынтах, можна кіравацца на галасы, што поўняць гулкія ўвечары калідоры. Ніякага музычнага суправаджэньня. Ніякіх прыхарошваньняў. Аўтэнтыка і чысьціня.

«Мы ведаем, пра што сьпяваем», — не бяз гонару кажуць удзельніцы гурту. Каб рэканструяваць фальклёр, трэба грунтоўная тэарэтычная падрыхтоўка. Напрыклад, асьпірантура Інстытуту мастацтвазнаўства этнаграфіі й фальклёру, якая ў бальшыні спадарынь з «Гуды» ўжо за плячыма. Гэтым гурт і розьніцца ад безьлічы іншых фольк-калектываў. Каб правільна сьпяваць абрадавыя песьні («Гуда працуе пераважна зь імі), неабходна цалкам разумець, штоадчуваў выканаўца, што пазначае кожны элемэнт, зварот. Яшчэ адзін прафэсійны прынцып — ніколі не сьпяваць «калядных песень у жніво, а жніўных — на Каляды», бо так ня будзе рабіць ніводная бабулька, нават калі фальклярыст-зьбіральнік вельмі папросіць.

Рэканструяваныя «Гудай» песьні паўстаюць у максымальна чыстым выглядзе. Выканальніцкі эгаізм, і адпаведна «папсовасьць», зьведзеныя да мінімуму. Ніякага шоў, ніякага бізнэсу. Ці можа прадавацца такі прадукт? Відаць, можа, калі на яго спакушаюцца аўдыёпіраты. Песьні «Гуды», не спытаўшы дазволу, вывесілі на сваім інтэрнэт-сайце расейскія паганцы. У анатацыі дыск характарызуецца як «славянские песнопения», а слова «беларускі» адсутнічае наагул.

Другі прыклад «прадавальнасьці» непапсовай аўтэнтыкі — ірляндзкая музыка. Згадка пра дыхтоўна выдадзеныя сьпевы й найгрышы Зялёнае выспы выклікаў скрушны ўздых ва ўдзельніц «Гуды». «Ірляндцы так пісьменна, дабротна паднесьлі этнічны матэрыял! Сьвет слухае й дзівіцца — нібыта няма нічога лепшага. А тут жа ўся справа ў падачы: каб нашыя сьпевы, нашу міталёгію так падаць, было б яшчэ й лепей!»

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Сяргей Мікулевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных26

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны14

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных26

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць