Архіў

Уладзе і апазыцыі трэба ісьці насустрач

Адгукаючыся на артыкул «Нататкі аб пазыцыі», хачу сказаць, што апазыцыя не займаецца вялікай колькасьцю патрэбных дробных спраў. Акрамя таго, апазыцыя — якая сьляпая наіўнасьць! — спадзяецца, што пры замене прэзыдэнта на некага іншага ўдасца вырашыць адразу ўсе праблемы. Аднак магчыма замена цяперашняга прэзыдэнта на прадстаўніка расейскай алігархіі, які пры неабходнасьці ўсталюе элемэнты фашысцкага рэжыму, будзе нішчыць апазыцыю фізычна! Калі ў Эўропе дэмакратычны лад, то гэта ня значыць, што ён хутка і лёгка прыйдзе да нас.

Сёньня апазыцыі трэба шукаць пункты судакрананьня з прэзыдэнтам. Бо і тая, і той зацікаўлены, каб да ўлады не прарваўся крымінал. І тая, і той павінны быць зацікаўлены ў выхадзе дзяржаўных структур з эўрапейскай ізаляцыі.

Бо ж апазыцыя да ўлады цяпер вельмі моцная. Яна аб’ядноўвае тых людзей, хто любіць Беларусь. Патэнцыял гэтай групы не скарыстаны. Але яна зьяўляецца тым скальным грунтам, на які можна абаперціся пры пабудове ўласнай дзяржавы.

Гэтыя людзі чакаюць ад улады падтрымкі беларускай мовы, беларускай культуры, дзяржаўных крокаў па разьвіцьці беларускага пісьменства, кінэматографу, беларускага тэлебачаньня, беларускай адукацыі — крокаў па ўмацаваньні дзяржаўнасьці. Галоўнае для іх, каб была свая дзяржава, бо толькі так нацыя можа захавацца. Бо на чужым караблі будзе месца толькі ўнізе, у труме, каля самага дна, дзе шанцы на выжываньне найменшыя.

Непатрыятычная ж большасьць, як паказалі падзеі пры разбурэньні Савецкага Саюзу, ніколі ня будзе абараняць уладу і дзяржаву, для такіх людзей мае каштоўнасьць толькі іх уласнае прыватнае жыцьцё. Яны і сёньня мараць некуды зьехаць — ці то ў Канаду, ці ў Нью-Йорк. Іх лёгка купіць, ці запалохаць, ці ззамбаваць. Уладу яны прымуць любую.

У грознай будучыні дзяржаўнасьць могуць абараніць толькі патрыёты.

Кастусь Травень, Ворша

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць