Архіў

Я хачу стаць прэзыдэнтам

Офіс прадпрымальніцкай арганізацыі «Пэрспэктыва» месьціцца ў дамку ў цэнтры Менску на вуліцы Захарава. Дом абляпілі шматлікія офісы невялікіх прыватных фірмачак (арэнда нерухомасьці, цырульня, рамонт, аўдыт), супрацоўнікі якіх ахвотна паказваюць мне офіс Анатоля Шумчанкі. Cустракае сам гаспадар, каржакаваты хлапец гадоў 30 у «хамелеоністых» акулярах. Зацемнены офіс, кветкі на стале. На сьцяне — партрэт самога спн.Анатоля. Гаспадар прапануе сесьці.

«НН»: Вы не гаворыце па-беларуску?

Анатоль Шумчанка: Я ня ўмею добра гаварыць па-беларуску: у школе не было пастаяннага настаўніка. Таму ня буду крыўдзіць мовы кепскім гучаньнем.

«НН»: Гэта ў Менску так мову выкладалі?

А.Ш.: Так. Я нарадзіўся ў Менску 29 год таму, вырас і вучыўся таксама тут. У 15 год застаўся бяз бацькі. Ён быў перадавы рабочы, неаднаразова друкаваўся ў «Советской Белоруссии» на першых палосах, аднойчы атрымаў ганаровую грамату ЦК КПСС. Такі ён быў. А маці працавала на «Інтэграле».

«НН»: І як у такой камуністычнай сям’і мог вырасьці бізнэсовец?

А.Ш.: Я б сказаў «вырас бы, каб не…». Калі б я быў бізнэсовец, я б не займаўся той дзейнасьцю, якой цяпер займаюся. У нашай краіне няма бізнэсоўцаў увогуле, бо займацца бізнэсам азначае быць вольным у сваім мысьленьні й дзеяньнях. Ёсьць лёкаі, якія абслугоўваюць цяперашні рэжым зь яго дазволу. І ёсьць тыя, каму замінаюць разьвіцца ў бізнэсмэна. Людзі павінны выказваць свой пратэст супраць уціску праз парлямэнт і іншыя палітычныя структуры. Цяпер такой магчымасьці няма. Такім чынам, я хацеў стаць бізнэсмэнам, але цяперашні прэзыдэнт ня даў мне гэтага зрабіць. Мая задача — празь зьмену ўлады канстытуцыйным шляхам выправіць свой лёс і палепшыць жыцьцёвы стан. Прадпрымальнікі зьяўляюцца базай для гэтай зьмены.

«НН»: Мэта Вашага жыцьця — стаць бізнэсоўцам. Калі Вы ўжо не захацелі абслугоўваць рэжым у абмен на дазвол мець бізнэс, чаму Вы ня зьехалі туды, дзе бізнэс рабіць можна?

А.Ш.: Не хачу. Я сябе адчуваю цалкам камфортна толькі ў Беларусі. Ні пры якіх абставінах нікуды не паеду. Больш за тое, у мяне пастаўлена мэта і я зьбіраюся яе рэалізаваць, калі дасьць Бог. Праз 6 год я здолею ўпершыню заявіць пра свае пляны.

«НН»: Хочаце стаць нашым прэзыдэнтам?

А.Ш.: Абсалютна дакладна. Калі, натуральна, сытуацыя ня зьменіцца. Мною рухае імкненьне ўладкаваць уласнае жыцьцё, жыцьцё мае сям’і, пастаянную плынь фінансаў, мець свабоду выказваньняў і ўчынкаў. Калі б у мяне ўсё гэта было, я б не займаўся грамадзкай дзейнасьцю. Пакуль гэтага ня будзе, я буду працаваць на зьмены. Калі для гэтага трэба будзе стаць прэзыдэнтам, я стану. Я ж бачу, колькі разумных людзей навокал. Трэба, каб ім далі шанец рэалізаваць свае здольнасьці. Калі нехта зьявіцца да мяне — добра. Калі ж у 2006 г. ня выйдзе, то ў 2011-м, калі мне будзе 36 год, у нас усё ўдасца.

«НН»: А калі давядзецца сесьці на нары, а не на пасад? Ужо Леванеўскі там.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Гутарыла Сьвятлана Курс

Каментары

Цяпер чытаюць

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 2

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Усе навіны →
Усе навіны

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку40

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў1

Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі4

Эпідэміёлаг расказала, колькі насельніцтва хварэе штогод у Беларусі ў сезон захворвальнасці на ВРІ і чаго чакаць ад новага каранавіруса

Названыя першыя нобелеўскія лаўрэаты1

Як Купалаўскі тэатр упрыгожылі да 105‑годдзя ФОТЫ2

Анатоль Кашпіроўскі тэрмінова шпіталізаваны ў Маскве. Ён лічыць, што ўжо нічога не дапаможа7

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны21

Прэм'ер Францыі падаў у адстаўку. Ён адпрацаваў менш за месяц

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 2

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць