Архіў

Вадзім Карцаў

Партфэль

Джынсы я сабе купляю цаною да 30 даляраў. Кашулі — да 20. Абутак — да 60 (абіраю практычны, на ўсе выпадкі, каб насіць два-тры сэзоны). Гадзіньніку майму, за 40 даляраў, ужо гады чатыры. Калісьці, каб быць маднейшым, пераплаціў за мабілку новае мадэлі: цяпер ёй амаль два гады, прывык да яе і не хачу мяняць; з жахам думаю, што, калі я яе патаплю, згублю ці яна зломіцца, такой самай ужо ня знойдзеш (зьнятая з вытворчасьці). Маю парачку дарагіх гальштукаў, але гэта падарункі; астатнія гальштукі — па 10—20 даляраў. Такім чынам, я мужчынка ашчадны. Пагатоў, да гэтага змушаюць абставіны: працяглы час аддаваў крэдыт, на які набылі кватэру; цяпер будуем дом.

Але пабачыў я ў 2000 г. Чубайсаў партфэль. Гэта было на ўрачыстым адкрыцьці нейкае выставы ў Маскве. Шыкоўны партфэль фірмы «Petek» з рэменем цераз плячо. Чубайс паставіў яго на стол, прамаўляў да публікі. Партфэль увесь час красаваўся на стале. Я разгледзеў нават нітачкі.

Жаданьне набыць такі самы працяло мяне імгненна. У Менску, як ні дзіўна, знайшлося прадстаўніцтва «Petek», але яны не займаліся таварнымі пастаўкамі, а толькі выступалі пасярэднікамі для фірмаў, якія жадаюць імпартаваць галянтарэйныя вырабы і аксэсуары са скуры. Пагартаўшы каталёгі, я ледзь знайшоў той самы артыкул, дзеля якога прыйшоў. Каб спатрэбілася ўкленчыць — укленчыў бы, але офіс-дзядзька бяз гэтага паабяцаў даставіць адзін асобнічак у Менск.

І вось праз колькі тыдняў пакунак шчасьця прыбыў у сталіцу. У кардоннай каробцы ляжаў поліэтыленавы скрутак прыглушана-крывавага колеру. У ім — аналягічнага колеру шчыльнае цяжкое тканіны мяшок з матузкамі, а ў мяшку, акрамя сэртыфікату з нумарам і ключыкаў у аліўнай паперы, — ён, мой партфэль, мая Рэч. Вельмі прашу, не распытвайце, колькі каштуе, бо, дазнаўшыся, шмат хто запіша мяне ў псыхічна нездаровыя. Зрэшты, і гэты аповед ня ёсьць прыметаю маёй нармальнасьці.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць