Архіў

17 кастрычніка — гэта 11 верасьня

У нас ёсьць тыл — гэта вольны сьвет.

У Беларусі не сканала дыктатура, ня скончыўся народ, не прапала апазыцыя, ёсьць пункты канцэнтрацыі супраціву, ня зьнікла мова, немінуча будуць выбары. Стаўшы самадастатковай, незалежнай ад народу, улада непазьбежна дэградуе.

Эсхаталягічны артыкул В.Сіліцкага «Сызыфаў выбар» (№41) адлюстроўвае пэўныя настроі і мае пад сабою грунт, але я ня згодны з часткаю экстрэмісцкіх высноў.

Па-першае, ніколі ня трэба адчайвацца, а ў палітыцы тым болей. Яна грунтуецца на мностве пераменных чыньнікаў.

Па-другое, сьвет значна зьмяніўся, мы не адны, не самотныя, і надыход дэмакратыі ў Беларусі няўмольны. Наша справа — расчышчаць ёй шлях і кідаць ёй пад ногі вербныя галінкі. Рэжым па-савецку жадае стаць стэрыльным ад іншадумства, ад палітычных партый, ад грамадзкіх арганізацый, ад усяго. Абсалютна яму гэта ня ўдасца, а толькі ў той ступені, у якой саступім мы. А саступаць няма чаго і няма куды.

Няўдачы беларускай дэмакратыі запраграмаваны даўно. Разбуральныя войны, 200 гадоў тэрарыстычнага каляніялізму (зь іх 80 гадоў асабліва генацыднага рэжыму). Чаму так лёгка разьвіліся фашыстоўскія рэжымы ў Расеі, Італіі ды Нямеччыне? Бо грамадзтва было хворае. Чаму так лёгка адбыўся пераход да дэмакратыі ў Італіі, Нямеччыне, Партугаліі, Гішпаніі? Бо ў іх была шырокая прыватная ўласнасьць і хоць трохі сярэдняе клясы.

Чаму так балюча ідзе дэмакратыя да нас? Бо ў нас няма каму быць дэмакратыяй, дэмасу крытычна мала. Каму даць той «кратас»? Памянёныя чыньнікі абсалютна адсутнічаюць у Беларусі. Кіроўны слой, намэнклятура, паводзіць сябе паводле вывучанага каляніяльнага альгарытму — іншаму ён не пасьпеў навучыцца. Ён ня ўмее і ня хоча здабываць уладу праз канкурэнцыю палітычных ідэй, а хоча толькі яе красьці. Досьвед улады, вядома, рэч сур’ёзная, але калі табе месца ля ўлады гарантавана, то сон розуму забясьпечаны.

Мікола Бусел, Дуброва (Сьветлагоршчына)

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе22

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце2

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну17

Ксенія Сітнік сабралася замуж?6

23‑гадовага ўкраінца затрымалі ў Варшаве з глушылкай — ён звярнуў на сябе ўвагу тым, што гадзінамі праседжваў у кавярні ў аэрапорце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе22

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць