Архіў

Тузін падзей,

якія страсянулі музычны шоу-бізнэс

Калі паспрабаваць асэнсаваць вынікі 2004 году ў галіне айчыннай папулярнай музыкі, можна адразу ж адцеміць: год гэты быў вельмі багаты на падзеі.

1. Пра ініцыятыву Мінінфармацыі ў абмежаваньні гучаньня «нянашай» музыкі ў этэры было напісана дастаткова. Ды ясна адно: пасьпешлівасьць, зь якой было загадана ўвасобіць 75% беларускага, яшчэ гукнецца ў самай бліжэйшай будучыні. Са сховаў, дзеля выкананьня спушчанага зьверху адсотку, дастануць такія фанаграмы, на якія ўжо й павукі не зьвяртаюць увагі. Усе радыёстанцыі набудуць адзіны фармат — «Сталічны». Беларуская музыка замест Пугачовай загучыць з кожнага праса, і ў выніку нават заўзятыя яе прыхільнікі пачнуць закідваць Мінінфармацыі лістамі з просьбай «пракраціць безабразія». Прыбыткі ад рэклямы скароцяцца, у выніку чаго пару-тройку «лавачак» давядзецца зачыніць. Ну, хоць нейкі плён… Калі б адначасова сам музычны рынак за год разьвіўся на тыя ж 75%, можна было б нешта ўсур’ёз абмяркоўваць. А так размахваць шашкай Будзённага, безумоўна, лягчэй, чым наталіць музычны рынак хоць нейкім значным капіталам.

2. Сёлета ўлада вуснамі вядучага музыколяга краіны змусіла адпаведныя інстанцыі адрэагаваць на ўдзел некаторых айчынных выканаўцаў у канцэрце на плошчы Бангалор. Нягледзячы на тое што канцэрт быў дазволены афіцыйна, тэлефоннае права выкрасьліла цэлы шэраг кампазыцый з і так небагатага беларускага радыёэтэру. Сьпісаў забароненых ніхто ня бачыў, але местачковыя чыноўнічкі — што ў аддзелах культуры, што на радыё — адчайна кінуліся вылізваць плэй-лісты. Ня ўсе, праўда. Нехта такі прасіў паказаць дакумэнт. Але які дакумэнт могуць мець рабы? Як вынік, забароненыя рок-н-рольшчыкі ўтварылі Беларускую унію музыкантаў, таксама, зрэшты, дакумэнтальна не аформленую. Быў бы дакумэнт — мелі б мы цяпер нешта накшталт незалежнага прафсаюзу працаўнікоў рок-н-ролу. Аднак улады, як заўсёды, сваёй забаронай самі падштурхнулі музыкаў да аб’яднаньня. Няхай толькі духоўнага, але духоўная моц заўсёды пераможа любую паперку.

3. Новая пастанова Савету Міністраў аб канцэртна-гастрольнай дзейнасьці паказала, якія далёкія слугі народу ад практыкі. Прынамсі, у дакумэнце ёсьць такія пункты, якія літаральна разьвязваюць рукі чыноўніцтву на месцах. Але ня гэтае нават галоўнае: у пастанове адкрытым тэкстам гаворыцца пра магчымасьць утварэньня абласных экспэртных рад, на якія ўскладзена функцыя папярэдняга прагляду канцэртных праграм. То бок улады адкрыта не выключаюць стварэньня структур з функцыяй цэнзуры. Зь вяртаньнем у 1983 год можна ўсіх толькі павіншаваць.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Дзьмітры Падбярэскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць