Архіў

Франц Сіўко

З рэчаў, што засталіся ў спусьцелай хаце дзядулі па ягоным сыходзе з жыцьця — а было там нямала і цікавых, і нават нечаканых, — чамусьці найбольш заманулася ўзяць адну — асобнік выдадзенага ў 1934 годзе варшаўскімі капуцынамі Катахізму трэцяга закону Сьвятога Фран¬цішка з Асызаў. Ці то любы майму воку балацяны колер вокладкі рарытэту паланіў, ці то інтуіцыя што падказала, але кніжачка тая пры ўсёй маёй непрыхільнасьці да рознага кшталту старызны назаўжды прапісалася ў асабістым архіве. Шляхі ж боскія нявызнаныя: крыху больш за дзесяць гадоў прамінула з таго часу, і вось я на радзіме сьвятога, у месьце, дзе, паводле Рэпіна, далячынь «з тэрасы… падасца морам». Неспадзяванка тым больш прыемная, што яшчэ і ў дзень ад’езду на Апэніны пра вандроўку ў Асызы нічога не было вядома.

Што праўда, вандровак з Рыму ў італьянскую правінцыю ў той ня надта каб сьпякотлівы для тамтэйшых шыротаў чэрвень не бракавала. Але асыская, насуперак неадэкватным для такое значнае, прынамсі для мяне, падзеі паводзінам у аўтобусе сьпешчанай дарункамі лёсу амэрыканскай моладзі, зь якою собіла патрапіць у адну групу, сталася ці ня самаю запамінальнаю.

Цяпер, калі б ізноў выпала такая мажлівасьць, я б, напэўна, нават мэтры таго эскалятару, што падняў ад падножжа гары да першае асыскае пляцоўкі, палічыў, тады ж… Тады, на тле ледзь ня штотыднёвых наведзінаў то Арвіету, то Пампэі, то Монтэ-Касына, усё падалося наўзьдзіў будзённым, шараговым. Да гэткае ступені шараговым, што я, нават маючы ў кішэні на дробныя выдаткі сякія-такія грошы, не палічыў патрэбным набыць дзеля памяткі копію ўкрыжаваньня, зь якога Хрыстос прамовіў да Сьвятога Францішка ў Сан-Даміяне. Пра што дасюль шкадую, уяўляючы зрэдзьчасу, як файна выглядала б яна на дыванку над ложкам пры запаленых сьвечках у які-небудзь сьвяточны, прыкладам, калядны, вечар.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай57

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць