Архіў

Свой слоўнічак

Кастрыца небагатая на разнастайныя моўныя формы. Наша гаворка бліжэйшая да беларускай літаратурнай мовы. Натуральна, што ёсьць пэўныя асаблівасьці. Так, замест таго каб казаць «зашпіліць», у нас кажуць «зашплікнуць» ці «паграбы» замест «лёхі». Аднак апошнім часам узьнікаюць і новыя словы. Ці старыя словы пачынаюць ужывацца ў новым значэньні, як «бадыльле» ці «драбы». Таму і прапаную чытачам «НН» зусім маленькі слоўнічак.

Акалелы — п’яны. Ты ўчора зусім акалелы быў.

Бадыка — недарэка. Ну як ты робіш, бадыка.

Бадыльле — ламачча, калі пра адну якую-небудзь пэўную рэч, то бадыліна.

Драбы — кепская машына, нічога ня вартая. Колькі твае драбы каштуюць?

Кіпцюрнуць — уцякаць. Ну ты ўчора й кіпцюрнуў!

Лягучка — аўтобус, маршрутка. Учора нешта халопеніцкая лягучка не праходзіла.

Тукнуць — шугануць. Пайду малых тукну.

Зьміцер Панкавец, Кастрыца (Барысаўшчына)

Каментары

Цяпер чытаюць

У Слуцку на пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

У Слуцку на пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

Праз КПП на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Маларыцкім раёне штодня праходзяць дзясяткі людзей1

Комік Сабураў, якому забаранілі ўезд у Расію, раней падтрымліваў вайну7

Ва ўрадзе вызначылі, як будуць запускаць «брэнд беларускай жанчыны»6

У Баварыі паліваюць дарогі агурковым расолам. Навошта?4

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем9

Жыхар Гомеля паабяцаў перадаць пасылку на 10 тысяч рублёў, але з’еў з яе ўсе прадукты4

Зорны беларускі акцёр Ігар Сігоў пайшоў у кіроўцы аўтобуса. Кажа, што гэта лепш, чым у таксі8

У Магілёве адбылося шэсце да месца масавых рэпрэсій 1930‑х — з іконай расійскага цара і імперскім трыкалорам26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку на пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

У Слуцку на пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць