Архіў

Cамы беларускі пэрсанаж

Мы прыйшлі ў дзіцячы сад,

Бачым Леніна пагляд.

«Добры дзень, дзядуля Ленін!» —

Павітацца кожны рад.

Мы багата чаго не зрабілі за гады сваёй незалежнасьці. Сярод іншага — не асэнсавалі ўласнае мастацкае спадчыны савецкіх часоў. За 80 гадоў культурнага будаваньня пад кіраўніцтвам камуністаў была створана велізарная маса артэфактаў, што й да сёньня дэтэрмінуе беларускае жыцьцё. Помнікі Леніну й драбнейшым ягоным паплечнікам, творы мастацтва й кніжныя развалы ў бібліятэках, назвы паселішчаў і вуліцаў (толькі ў Менску: станцыя мэтро «Плошча Леніна» й вуліца Леніна, вуліца Ўльянаўская, фабрыка імя Крупскай і г.д.) па-ранейшаму моцна вызначаюць каардынаты нашага быцьця.

Вобраз Уладзімера Ўльянава, то бок Леніна, зьявіўся ў беларускім мастацтве яшчэ пры ягоным жыцьці. Нашы народныя майстры яго ляпілі, ткалі, выціналі, выразалі з дрэва, выкладалі з саломкі, птушыных пёраў і нават зь яечнае шкарлупы. Гісторыя данесла да нас славутыя ў народзе імёны разьбяра Хрушчова й ткачыхі Серады, якія першымі ўславілі вобраз завадатара бальшавіцкага перавароту ў Расеі. А слынны скульптар Аляксандар Грубэ яшчэ ў 1922 г. стварыў першы ў нашай культуры вялікі манумэнт «Ленін на трыбуне», праз два гады — бюст правадыра для Краснапольля. Нават будаўніцтва маўзалею для Ўльянава не абышлося безь беларускіх майстроў, якіх адмыслова завезьлі ў Маскву.

Ужо па сьмерці «правадыра пралетарыяту» даніну ягонае памяці аддалі ўсе нашы скульптары, ад Азгура й Бразера да Арлова й Глебава. А помнік Леніну працы Ма¬нізера, пастаўлены ў 1933 г. перад Домам ураду, стаўся ня толькі адным зь першых у СССР, але й сапраўдным шэдэўрам у сваім жанры.

Стваральнікамі культу Леніна былі й найлепшыя нашы графікі 1920-х гадоў — Анатоль Тычына, Павал Гуткоўскі, Ібрагім Гем¬біцкі, Ахола Вало. Перадусім яскравым прыкладам сынтэзу можна лічыць кнігу Міхася Чарота «Ленін» у аздобе Тычыны.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Сяргей Харэўскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць