Архіў

Звод клясычнага правапісу гатовы

Група мовазнаўцаў практычна завяршыла сваю працу над новым Зводам правілаў клясычнага правапісу. Праект дасланы на апошнія рэцэнзіі. Мяркуецца, што пасьля надрукаваньня ім будуць кіравацца незалежныя выданьні і скончыцца разнабой. На пытаньні «НН» адказвае Зьміцер Саўка.

«НН»: Клясычны правапіс вярнуўся ў беларускі друк 15 гадоў таму. Ён прыстасаваўся да сучасных моўных рэаліяў. Але нават нязначныя адрозьненьні між яго варыянтамі, практыкаванымі ў розных выданьнях, блытаюць яго карыстальнікаў. Да якога этапу прасунулася справа кадыфікацыі клясычнага правапісу?

Зьміцер Саўка: Маем праект, вынік нашай дзейнасьці за пяць гадоў. Перад заканчэньнем працы мы зьвярнуліся з анкетаю, якую друкавала таксама «НН». І атрымалі водгукі, якія былі ўлічаны пры падрыхтоўцы праекту. Цяпер мы разаслалі праект на рэцэнзію ў 25 выданьняў і інстытуцыяў, у тым ліку Беларускую асацыяцыю журналістаў, Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук, газэты «Звязда», «Наша Ніва», часопісы «Роднае слова», «Arche», «Дзеяслоў», асобным людзям накшталт а.Аляксандра Надсана, Уладзімера Арлова, Аляксея Рагулі й інш. з просьбай даслаць водгукі да 1 лютага.

Па выніках рэцэнзій працоўная група выпрацуе канчатковае рашэньне. Яно будзе рэалізавана ў выданьні, якое выйдзе вялікім накладам. Таксама яно будзе выстаўлена ў Інтэрнэце і адкрыта для карыстаньня. Спа¬дзяемся, што цалкам надрукуюць гэты Звод незалежныя пэрыядычныя выданьні, — «Наша Ніва» і «Наша слова» абяцалі.

«НН»: Цягам якога часу можна будзе чакаць апублікаваньня?

ЗС: Калі рэцэнзэнты не затрымаюць (мы прадугледжваем, што нехта можа напісаць вельмі шырокі грунтоўны водгук, зь якім нам прыйдзецца доўга разьбірацца), да 1 сакавіка будзе прынята канчатковае рашэньне. Плюс нейкі час на выданьне. Такім чынам, можна лічыць, што кніжка будзе прымеркаваная да 25 Сакавіка.

У выданьні будзе таксама паказьнік слоў, правапіс якіх рэгулюецца Зводам, і адваротны слоўнік, які будзе паказваць правапіс фіналяў. Ён дасьць магчымасьць чалавеку, які не знаходзіць правапісу канкрэтнага сло¬ва ў кніжцы, зазірнуць у слоўнік і паглядзець, як пішуцца падобныя словы.

«НН»: Ці будзе гэты Звод уве¬дзены ў праграму праверкі арта¬графіі «Літара»?

ЗС: На ўзроўні падыходаў тое, што мы падалі год таму ў «Літару», і тое, што трапіць у канчатковы Звод, практычна не адрозьніваецца. Зьмяніліся хіба што нейкія ілюстрацыі, напісаньні канкрэтных слоў. Іншая рэч, што лю¬дзі, якія працавалі зь «Літарай», ня ўсё ўлічылі з таго, што мы падавалі. Разьбежнасьць не фатальная, але што датычыць правапісу пазычаньняў — заўважная, і прый¬дзецца «Літару» падправіць. Я перадаў праект каардынатару «Літары» Сяргею Кручкову, перашлю таксама каардынатару праекту з боку фундатараў — Сяргею Шупу.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Адам Воршыч

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць