Архіў

Хроніка

5 студзеня ў Гомелі падчас распаўсюду газэты «Время» затрыманы актывіст АГП Артур Цурбакоў.

У Віцебску 17 студзеня за распаўсюд газэты «Время» была затрыманая старшыня гарадзкой філіі АГП Алена Залеская. Міліцыянты знайшлі ў яе сумачцы таксама ўлёткі з аповедам пра фальсыфікацыі ў часе выбараў і рэфэрэндуму, запісаўшы, што яна распаўсюджвала ўлёткі антыдзяржаўнага зьместу.

Актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Зубр» Максім Дварэцкі, Мікалай Ільін, Павал Вугрыновіч затрыманыя 19 студзеня ў Магілёўскім машынабудаўнічым тэхнікуме падчас распаўсюду газэты «Выбар».

Старшыня БСДП (НГ), дацэнт Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Анатоль Ляўковіч 19 студзеня атрымаў вымову ад рэктара ВНУ за тое, што «не зрабіў ніякіх высноваў зь мінулагодняе атэстацыі».

Сьледчы па асабліва важных справах Менскай гарадзкой пракуратуры Сяргей Кухаронак 20 студзеня дапытаў старшыню абласной суполкі АГП Марыну Багдановіч як сьведку па крымінальнай справе з нагоды прэс-канфэрэнцыі на офісе АГП 14 кастрычніка, дзе прадстаўнікі апазыцыі зьвінавацілі ўлады ў падрыхтоўцы масавых фальсыфікацый.

Сябры БХК Васіль Берасьнеў і Сяргей Трафімаў 21 студзеня падалі ў суд, каб спагнаць 5 млн руб. кампэнсацыі з былога старшыні Аршанскай акруговай выбарчай камісіі Алега Казлова за маральную шкоду, панесеную падчас мінулых парлямэнцкіх выбараў. Як журналісты яны прысутнічалі падчас падліку галасоў, аднак міліцыянты на загад старшыні змусілі іх пакінуць памяшканьне. Аршанская пракуратура паводле скаргі Берасьнева ўжо вынесла Казлову папярэджаньне.

У Гомелі 23 студзеня падчас раздачы ўлётак з нагоды інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны затрыманыя сябры суполкі «Лімон» Арцём Бурыла, Сяргей Восіпаў, Юры Лапіцкі, Канстанцін Леўшуноў, Вольга Сыцько.

Заснавальніку «Новой газеты Сморгони» Рамуальду Ўлану старшыня Смаргонскага райвыканкаму Мечыслаў Гой 25 студзеня адмовіў узгадніць разьмяшчэньне выданьня.

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім33

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць