Архіў

Кароль вярнуўся!

У Беларусі конных помнікаў няма. Не дазвалялі разнастайныя акупанты. Конны помнік — ушанаваньне мужных дзяржаўцаў, ваяроў. Беларусам было дазволена мець толькі помнікі паэтам і бюсты сатрапаў. Незалежнасьць стварыла попыт на конныя помнікі, пішуць Зьміцер Дзядзенка і Сяргей Харэўскі. Скульптар Алесь Шатэрнік скончыў працу над мадэльлю помніка Ўсяславу Чарадзею. Скульптар Сяргей Бандарэнка мае праект коннага помніка Каліноўскаму.

Нашыя суседзі маюць свае конныя постаці: у Вільні стаіць помнік Гедыміну, у Кіеве — Багдану Хмя¬льніцкаму, у Санкт-Пецярбургу — Пятру І. З год таму загаварылі пра конны помнік маршалу Жукаву каля Дому афіцэраў. Але аднымі размовамі ўсё і скончылася. Цяпер у Менску ёсьць конь бязь вершніка: каля Камароўскага рынку на радасьць дзятве стаіць скульптура, зробленая Ўладзімерам Жбанавым.

Адзіная конная статуя, якая амаль стагодзьдзе прастаяла ў Беларусі, — помнік Станіславу Аўгусту Панятоўскаму аўтарства Торвальдсэна. Вывезены з Варшавы, ён быў усталяваны каля палацу Паскевічаў у Гомелі. На пачатку 1920-х савецкая ўлада вярнула статую ў Варшаву.

У эўрапейскай традыцыі ад антычных часоў конныя скульптуры былі сымбалямі вечнасьці: «Але яны маглі быць і міласэрнымі, і бязьлітаснымі». Скульптар Сяргей Бандарэнка называе конны помнік знакам дзяржаўнасьці: «Незалежная дзяржава павінна мець свой конны помнік, як, напрыклад, сваю Філярмонію». У Лёндане, згадвае ён, на адной вуліцы на працягу кілямэтра стаяць чатыры конныя помнікі.

Сам Бандарэнка мае два скончаныя праекты — помнікі Жукаву ды Каліноўскаму: «Такія супярэчлівыя фігуры, як адзінства й барацьба супрацьлегласьцяў. Але скульптар не вырашае, каму павінен стаяць помнік: гэта абмяркоўваюць гісторыкі, пісьменьнікі, журналісты, а скульптар выконвае. Конь узвышае гэтую постаць».

Беларускае мастацтва мае сваю традыцыю скульптурнай гіпікі. Скульптар Міхаіл Мікешын (беларус з паходжаньня) паставіў у Кіеве помнік Багдану Хмяльніцкаму. Зьменшаная копія помніка (безь людзкіх фігураў на пастамэнце) стаяла ў Віцебску й была вывезеная ў эвакуацыю толькі ў часе Першай сусьветнай вайны. Дакладная ж мадэль помніка, дзе сярод фігураў стаяць постаці беларускіх селяніна й шляхціча, і па сёньня захоў¬ваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі.

Міжваенная савецкая Беларусь свайго коннага помніка не займела, хаця й марыла. Аляксей Глебаў у 1936—1939 г. стварыў мадэль коннага помніка «Ў гонар вызваленьня Беларусі ад белапалякаў». Другая скульптурная група — у гонар савецкіх памежнікаў — была зьмяшанай: адзін памежнік пешы, другі конны.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць