Архіў

Залатое цяля

На мінулым тыдні Беларусь наведала рэінкарнацыя Астапа Бендэра. Пра гэта мы яшчэ будзем расказваць сваім дзецям.

Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Яшчэ ўчора прозьвішча Мар асацыявалася ў мяне зь нейкім славутым мовазнаўцам пачатку мінулага стагодзьдзя. Здаецца, ён шарыў у каўкаскіх мовах. На мінулым тыдні з афіцыйных СМІ я даведаўся, што існуе яшчэ адзін Мар. Аркадзь Мар, як ахарактарызаваў яго бацька, — прадстаўнік «той долі амэрыканцаў, якія аб’ектыўна мысьляць і цьвяроза ацэньваюць рэальную грамадзка-палітычную і эканамічную сытуацыю ў Рэспубліцы Беларусі». Мар прыехаў у сінявокую па замове рэдакцыі газэты «Русская Америка» («РА»), якая выбрала Лукашэнку чалавекам году.

Мэта Маравага ваяжу — нарадзіць для «РА» артыкул на 12 старонак. 100 000 беларусаў — якраз столькі, паводле падлікаў журналіста, жывуць у ЗША — павінны праглынуць яго матэрыял зь вялікім кайфам.

Мара дапусьцілі да цела, потым пад аховай мянтоў вазілі ў розныя куткі краіны, паказалі менскую лыжню, дэманстравалі прадпрыемствы, пазнаёмілі з нацыянальным Дзедам Марозам. Усе размовы з калгасьнікамі, працаўнікамі і Дзядамі Марозамі Мар запісваў на свой дыктафон.

Гэты ўбачаны па БТ касэтны дыктафон адразу выклікаў у мяне падазрэньні. Няўжо паважная амэрыканская газэта з накладам 50 000 асобнікаў ня здольная забясьпечыць рэдактара лічбавым дыктафонам, які сёньня мае журналіст якога-небудзь бюлетэню сярэдняга NGO?

Амэрыканскі журналіст з прымітыўным дыктафонам нагадаў мне фрагмэнт са зборніка прамоў кубінскага лідэра Фідэля Кастра. Ці то ў трэцім, ці ў чацьвёртым томе была надрукавана стэнаграма яго інтэрвію па заканчэньні візыту ў нейкую краіну Лацінскай Амэрыкі. Падчас брыфінгу вялікага барбудас некалькі разоў стэрэатыпнымі пытаньнямі даставаў малады ісьляндзкі журналіст: «А ці праўда, што на Кубе халяўная адукацыя?», «А ці праўда, што няма прыгнёту жанчын?», «А ці праўда, што ў вас нэгры разам зь белымі езьдзяць у транспарце?» і г.д. Нарэшце ён даканаў Фідэля: «Прыяжджайце да нас і паглядзіце самі». У адказ журналіст, апусьціўшы вочы, сказаў, што ён ня супраць наведаць Востраў Свабоды, аднак жа Кастра ведае, як фігова быць прагрэсіўным журналістам у капіталістычным сьвеце. Аўтар лёзунгу «Патрыя о муэртэ» ўжо ня мог даць задні ход: «Добра, паляціш на маім самалёце».

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі43

Мірсалімава пасмяялася з бравурнага ўсхвалення Азаронкам смеласці Лукашэнкі ў час пратэстаў9

У Мінску перайменавалі амаль паўсотні прыпынкаў — некаторыя ў абыход закона3

Расійскіх вайскоўцаў падазраюць у выкарыстанні затанулага парома «Эстонія» для шпіянажу і адпрацоўкі падводных аперацый

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць