Архіў

Сьвята! Сьвята!

80-я ўгодкі незалежнасьці БНР сталі першай палітычнай акцыяй, у якой я ўзяў удзел. Паверыўшы запрашэньню ў газэце «Свабода», якое абяцала сьвяточныя мерапрыемствы, я запэўніў бацькоў, што нічога страшнага ня здарыцца, і паехаў у Менск.

Хапуну не было, як і абяцаных канцэртаў. І хоць я быў моцна ўражаны акцыяй, усё ж застаўся нейкі непрыемны асадак ад таго, што праз адсутнасьць сапраўды сьвяточных элемэнтаў падзея падалася незавершанай і няпоўнай.

Пасьля было шмат падобных мерапрыемстваў, кожнае зь якіх толькі павялічвала расчараваньне. Выняткам мог стаць хіба Марш Свабоды-99, калі б не ганебны фінал на вуліцы Першамайскай з кіданьнем камянёў і наступнымі масавымі затрыманьнямі. Потым была вучоба ў Горадні, дзе я таксама не забываўся на ўдзел у рознага кшталту мерапрыемствах. Апошнім для мяне ў Горадні быў зноў жа Дзень Волі ў 2003 г., які запомніўся зусім ніякай арганізацыяй і, як вынік, нешматлюднасьцю. Разгубленыя, злыя выразы твараў, адсутнасьць атрыбутыкі, неарганізаванасьць — усё гэта не ўзьнімала настрою і не стварала атмасфэры сьвята. А сьвята хацелася! Хацелася бачыць шчасьлівыя ўсьмешкі на тварах, чуць сьмех, адчуваць радасьць і гонар за сваю Радзіму, яе гісторыю.

Дазволю сабе памарыць пра тое, якім бы я хацеў бачыць гэты дзень. Улічваючы варункі, у якіх даводзіцца жыць сёньня.

Прыгожы сонечны ранак. У паштовай скрынцы паштоўка-віншаваньне. На адным баку выява маладой сям’і зь дзіцем, якое нясе ў ручцы белы і чырвоны шарыкі. Надпіс «Дзень Волі» на тле фаервэрку. На адваротным баку — кароценькі тэкст пра падзею і фатаздымак ураду БНР, а таксама віншаваньне з нагоды ўласна сьвята. Я ведаю, не, проста ўпэўнены, што такую паштоўку атрымаў далёка не адзін я. А што ж на вуліцах гораду? А на вуліцах то тут, то там мне трапляюцца маладыя людзі, якія прагульваюцца па горадзе, і іх аб’ядноўваюць разьняволенасьць, усьмешкі на тварах. І шарыкі ў руках. Здагадайцеся, якіх колераў? Іх ня так шмат, як хацелася б, але дастаткова, каб заўважыць і падзівіцца простаму мінаку: а што ж за сьвята такое сёньня? А ўвечары, гадзіне а дзясятай, у розных кутках места адначасова ў неба ўзаўюцца ракеты, і няхай гэта будзе несупастаўна больш сьціплай за які травеньскі ці ліпеньскі фаервэрк, але люд наш любіць відовішча, і дзеля гэтага варта захаваць сёе-тое з навагодняга запасу. Што ж за горад такі, спытаецца хтосьці? Гэта неабавязкова Менск ці Магілёў, гэта можа быць стары Наваградак, ці Нясьвіж, ці курортны Браслаў. А як жа нашы вёскі, якія традыцыйна апынаюцца абыякавымі да гарадзкіх жарсьцяў? Я зь цяжкасьцю ўяўляю сабе вясковы салют, але паштоўкі трапяць і сюды, балазе пошта працуе спраўна. Ужо гэта будзе падзеяй, паверце.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Сямён Печанко

Каментары

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА2

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў9

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак5

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу3

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА2

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць