Архіў

Памяці Карласа Шэрмана

Сумная вестка прыйшла з нарвэскага Крыстыянсанду. Памёр Карлас Шэрман, які апошнія гады, з дапамогай нарвэскага ПЭН-цэнтру, знаходзіўся там на лячэньні.

Народжаны ў далёкім Монтэвідэо, Карлас Шэрман, напэўна, ня раз чуў ад свайго бацькі пра яго далёкую радзіму Беларусь. І, ужо маючы за плячыма вучобу на журналіста ў Буэнас-Айрэсе, паўсотні гадоў таму ён вырашыў паехаць на бацькаўшчыну. Гішпанская мова была для яго фактычна роднаю, але ў Беларусі ён хутка засвоіў і расейскую, і беларускую, хоць да канца жыцьця размаўляў на гэтых мовах з прыемным акцэнтам. Доўгі час працуючы ў менскай акадэмічнай бібліятэцы, Карлас Шэрман грунтоўна заняўся і тэорыяй літаратуры, і практыкай мастацкага перакладу. У яго перастварэньні па-гішпанску сталі вядомы шмат якія творы Купалы, Коласа, Куляшова, Караткевіча, Быкава, Барадуліна, Чыгрынава… Ён меў добрыя асабістыя дачыненьні з Маркесам і стаў першым перакладчыкам на расейскую мову «Восені патрыярха» (разам з Валянцінам Тарасам) і «Неверагоднай гісторыі пра нявінную Эрэндзіру…», што была ўвасоблена ім па-беларуску. Дзякуючы яго нястомнай працы й з дапамогай Рыгора Барадуліна шэдэўрамі беларускамоўнае паэзіі сталі найлепшыя вершы Фэдэрыка Гарсія Лёркі, Габрыэлы Містраль, Сэсара Вальеха, Пабла Нэруды, Нікаласа Гільена. Сам Шэрман пісаў паэмы і вершы па-гішпанску, публіцыстыку — па-беларуску і па-расейску.

Са стварэньнем напрыканцы 1980-х гадоў Беларускага ПЭН-цэнтру ён, выбраны першым віцэ-прэзыдэнтам гэтай творчай суполкі, выявіў сябе й як неардынарны арганізатар. Ягонымі намаганьнямі ў сярэдзіне і канцы 1990-х гадоў у Беларусі былі арганізаваныя кангрэсы й круглыя сталы ў абарону свабоды выказваньня і лінгвістычных правоў беларусаў (прыгадайма й знакаміты судовы працэс у абарону клясычнага правапісу, ужыванага «Нашай Нівай»). Апошнія гады, нягледзячы на цяжкую хваробу, ён увесь час цікавіўся тым, што адбываецца ў Беларусі, даваў карысныя парады нам, маладзейшым калегам. Быў чулым, інтэлігентным чалавекам.

Цяпер нам яго будзе моцна не хапаць…

Лявон Баршчэўскі

Каментары

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць