Архіў

Кажуць «АЭС» — чую «ЧАЭС»

Пры канцы лютага пабачыў на «Ладзе» перадачу «Залатое сячэньне». 30 хвілін мяне замбавалі: краіне мусова патрэбна атамная станцыя.

Прычым гэта было «замбаваньне пастфактум». Матэрыял падаваўся так, як быццам пабудова АЭС — справа вырашаная. Жвавы такі карэспандэнт расказваў, якія надзейныя, бясьпечныя месцы выбраны пад пляцоўку. Цікава, а з вузламі у шчытападобнай залозе ён быў бы такі ж жвавы?

Прагучалі інтэрвію зь некалькімі адмыслоўцамі-фізыкамі. Адзін суцешыў тым, што МАГАТЭ будзе толькі «за» беларускую АЭС. Ну, хто б сумняваўся. Ня бонзам з гэтай арганізацыі жыць пад яе цёплым бокам. Іншы сказаў, што пасьля доўгіх роздумаў вырашана замовіць рэактар у расейцаў. Бо ён таньнейшы і пры пабудове ў нас ня будзе моўных бар’ераў. Файныя аргумэнты! Калі ня дай бог што, дык ня так шмат грошаў страцім і чарговы раз умацуем братэрскія сувязі. Зьвярнулі ўвагу і на піяр. Маўляў, сур’ёзны разгляд прэтэндэнтаў патрэбны яшчэ і таму, што пабудова АЭС у краіне, якая гэтак пацярпела ад Чарнобылю, — гэта шыкоўная рэкляма для пэўнай кампаніі і ўсёй сьвятой справы разьвіцьця атамнай энэргетыкі. Цынічна і брыдка, праўда?

За ўсе паўгадзіны перадачы не прагучала ніводнага аргумэнту супраць пабудовы, на яе ня быў запрошаны ніводзін прадстаўнік незалежнай экалягічнай арганізацыі. І гэтае тэлебачаньне яны называюць грамадзкім.

У канцы перадачы журналісты дасягаюць піку цынізму, калі кажуць, што пасьля іх праграмы гледачы могуць самастойна вырашыць, ці падтрымліваюць яны ідэю пабудовы. Сапраўды, пасля такой перадачы нешта самастойна вырашаць здольны толькі людзі з прышчэпкай ад прапаганды.

Дзяніс Тушынскі, Менск

Каментары

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць