Архіў

Вайна!

Белтэлерадыёкампанія абвясьціла творчы конкурс, прысьвечаны 60-годзьдзю Перамогі.

Прыгадваецца леташні тэлевізійны ролік. На фоне страляніны, самалётаў, танкаў расфарбаваная дзяўчына, чамусьці адзетая ў ваенную форму, чытае верш на ваенную тэматыку, спрабуючы ці то расчуліць, ці то ўзрадаваць аўдыторыю. Насуперак аўтарскай задуме, у гледача адсутнічаюць усялякія эмоцыі. Бо выканаўца сваім выглядам і паводзінамі нагадвае пачынаючую фотамадэль, а не салдата Другой сусьветнай.

Мусіць, яшчэ ня раз давядзецца назіраць творчыя шэдэўры такога кшталту ды слухаць песьні ваенных часоў у выкананьні зорак айчыннай эстрады. Зоркі гэтыя самі сабе толькі й сьвецяць, сьпяваюць, сабою цешачыся, песьні пра вайну з такой жа інтанацыяй, як і свой звычайны рэпэртуар.

Абавязкова пакажуць і сучасныя кінастужкі аб вайне, нешта падобнае да фільму «Курсанты» з музыкай Гарыка Сукачова. Ня важна, што акторы апрануты па модзе пачатку 1990-х і часьцяком ужываюць слова «пацаны». Затое ўсе яны абавязкова зьдзейсьняць геройскія ўчынкі і ніводзін не ўцячэ з фронту дадому, ня пойдзе да немцаў сена важыць, як мой аднавясковец, таксама выпускнік вайсковай вучэльні.

Радыёперадачы, што тычаць сьвяткаваньня перамогі, рэдка настройваюць на роздум, а хутчэй выклікаюць зьдзіўленьне. Скажам, які год запар абмяркоўваюць наданьне Магілёву званьня гораду-героя. Кожны вечар крычаць па абласным радыё: «Магілёў, ты варты!» Гадоў 30—50 таму, можа, і няблага было б. Але каму гэтае званьне патрэбна цяпер? Абаронцаў гораду ў жывых амаль не засталося. Для ўмацаваньня легенды вайны, якая мала мае супольнага з праўдай, затое надзейна прывязвае нас да савецкага мінулага?

Дасюль перад кожным юбілеем хваляцца вырашэньнем праблемы забесьпячэньня вэтэранаў жытлом. Няўжо нехта да 90 гадоў у студэнцкім інтэрнаце жыў?

Нейкі ваенны начальнік прапануе ўсім удзельнікам вайны даць пуцёўкі ў санаторыі, каб баявыя раны залячылі. Ці шмат хто зь іх здольны самастойна сябе абслугоўваць, спускацца на абед зь пятага паверху на першы, хадзіць вечарамі на танцы? Пра клопат аб франтавіках гаворыцца шмат. Але паспрабуйце выклікаць доктара з райпаліклінікі для вэтэрана-вяскоўца. У адказ пачуеце: «Няма машыны. Шукайце машыну, тады прыедзем». А дзе ты яе знойдзеш, калі зімой у вёсцы ня тое што машын — людзей няма. Трэба даведка з сабесу, выпісаць паліва, — едзь у горад. Ва ўзросьце 80—90 гадоў пераадолець 5—7 кілямэтраў да найбліжэйшай аўтастанцыі і знайсьці ў райцэнтры патрэбную ўстанову — гэта як да Бэрліна дайсьці! Хаця, як сказала ў радыёвыступе спэцыялістка па патрыятычным выхаваньні, у нашым жыцьці павінна быць месца подзьвігу, неабходна нагадваць пра гэта моладзі. Якія подзьвігі ў мірны час? Самаахвярнасьць дзеля пакутаў — мазахізм. Подзьвіг бяз мэты — каскадэрства. Ня дужа ўдалыя арыенціры для падрастаючага пакаленьня.

Прыгадваецца вядомая показка.

Вечар. Хата на ўскраіне вёскі. Грукат у дзьверы.

— Маці, немцы ў вёсцы ёсьць?

— Ды што вы, якія немцы, колькі год, як вайна скончылася.

— А мы дасюль цягнікі падрываем.

Хутка 60 гадоў, як нацысцкая Германія капітулявала, а вайна на тэрыторыі Беларусі ніяк не завершыцца.

Тацяна Барысік, Магілёў

Каментары

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць