Архіў

Людка Сільнова

Вясновы матыў

Сумётаў шэрых скроні

Прыгладзіў парк дарма —

Канец зіме і зоне,

Што мучыла ў палоне

Мой юны сьвет: вясна!

Танчэюць хутка сшыткі —

І таньчаць у двары...

Жанчын сьвятлеюць лыткі,

А пад нагамі — пліткі

Шалёны, лёгкі рытм!

Ня лета на парозе —

А новай сілы час!

Адданая дарозе,

Я ў паркавай бярозе

Убачыла абраз.

Прырода — духу роўня,

Ці ён яе важней?

Бяроза і шпакоўня,

Абедзьве — у кароне,

І німбы ўсіх ярчэй!

На скрыжаваньні

Бабулька

У стракатай сьмешнай шапачцы

Паволі

Пераходзіць на той бок

Дарогі —

Чорнай, як касьмічны змрок...

Яе,

Каб не наехаць незнарок,

Машыны

Аб’яжджаюць — нібы лашчацца

Цяляты

Да старэчых рук і ног...

Празрысты шар

Празрысты шар аголенага дрэва

З радзюткімі радзімкамі лістоў,

Пажоўклых і дрыжачых ад павеваў

Неміласэрных восеньскіх вятроў...

Я ўбачыла Зямлю — тым самым шарам!

І тонкія галінкі, што ўнутры,

Здавалася, трымцелі і трымалі

Сухое лісьце сушы на вятры.

Матылёк на кары дрэва

Паміж быцьцём і небыцьцём

Ёсьць незвычайны край,

Як нехта рысаваў дубцом,

Бярозавым няхай,

Па тонкім аркушы вады

Ляснога ручая:

Няма ні гора, ні бяды

У ім, душа мая!

Неспадзяваны, як разьвёў

Два крылцы матылёк —

Краіну каляровых сноў —

У правы й левы бок.

Здаецца, толькі што стары,

Засохлы ліст ляжаў

У складках грубае кары —

Аж яркі сьвет паўстаў!..

Жыцьцё, ты кнігі разварот,

Альбому найхутчэй:

Зямля жаданьняў, і палёт,

І сьвята для вачэй!

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра расказала пра цяжкае дзяцінства34

Трамп заклікаў Пуціна «быць рэалістам» пры абмеркаванні ўкраінскіх тэрыторый8

УСУ ўдарылі па цягніку з палівам у акупаванай Запарожскай вобласці1

У самым паўночным горадзе Швецыі перавозяць на іншае месца больш чым стогадовую царкву2

МЗС Беларусі адмяніў жывую чаргу па апастыль у Мінску. Цяпер трэба запісвацца загадзя2

Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Пуціным у Маскве4

Трамп дасягнуў межаў свайго свету фантазій. Куды ён адправіцца далей?17

Апублікавалі ВІДЭА, як у Курскай вобласці падбілі расійскага генерала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць