Архіў

Навіны спорту

Батыстута сышоў

Легендарны аргентынскі футбаліст Габрыэль Батыстута заявіў пра завяршэньне кар’еры. Апошні сэзон 36-гадовы форвард правёў у катарскім «Аль-Арабі». Праз траўму «Баты-гол» згуляў толькі тры матчы.

«Я заяўляю пра сыход зь вялікага футболу і хачу падзякаваць усім, хто дапамагаў мне рабіць пасьпяховую кар’еру. Усяму колісь прыходзіць канец. У мяне няма былое ахвоты і матывацыі гуляць у футбол», — заявіў Батыстута журналістам.

Вядомасьць футбаліст здабыў у італьянскіх «Фіярэнтыне» і «Роме». Выступаючы за «фіялак», ён ня раз усталёўваў рэкорды выніковасьці італьянскага чэмпіянату, а разам з рымскім клюбам выйграў чэмпіянат 2000/2001. У складзе зборнай Аргентыны ў 78 матчах забіў 56 галоў. Беларусам пра такое можна толькі марыць.

Каспараў ідзе ў палітыку

Па сканчэньні шахматнага супэртурніру ў гішпанскім Лінарэсе ягоны пераможца, 13-ты чэмпіён сьвету Гары Каспараў заявіў пра заканчэньне прафэсійнай кар’еры. Цяпер ён засяродзіцца на апазыцыйным палітычным руху «Камітэт-2008».

Каспараў — цэлая эпоха ў гісторыі шахмат. На працягу пятнаццаці гадоў, з 1985 па 2000 г., ён валодаў тытулам чэмпіёна сьвету, а апошнія дваццаць гадоў узначальвае рэйтынг наймацнейшых шахматыстаў сьвету. Толькі Эмануіл Ляскер знаходзіўся на шахматным троне болей — з 1894 па 1921 гады. Але цяпер канкурэнцыя большая.

Сьлівец — трэцяя

Беларуска Асоль Сьлівец заняла трэцяе месца ў фінале Кубку сьвету па фрыстайле, што прайшоў у Італіі. Гэта найлепшы вынік беларускі ў сёлетнім сэзоне. Ала Цупэр была дзявятай — на гэтым жа месцы знаходзіцца былая прадстаўніца Ўкраіны як у фінале Кубку сьвету, так і ў агульным заліку. Мужчыны ў Італіі выступілі горш: Зьміцер Рак — 10-ты, Аляксей Грышын — 16-ты, Зьміцер Дашчынскі —

17-ты, Цімох Сьлівец — 22-гі. У агульным заліку Кубку сьвету першае месца ў Дашчынскага — ён пяты.

З 17 па 20 сакавіка ў Фінляндыі пройдзе чэмпіянат сьвету па фрыстайле — ёсьць шанец дадаць рэйтынгу кіраўніку біятлённай асацыяцыі Аляксандру Казуліну.

Агледзіны хакейнага Менску

Сталіцу наведала дэлегацыя Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF). Нагода — магчымае правядзеньне ў Менску чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2010 г. Але для гэтага трэба пераканаць дэлегацыю, што за чатыры гады ў сталіцы пабудуюць дзьве арэны, якія будуць адпавядаць патрабаваньням IIHF — на 13 і 7 тыс. гледачоў. За права правядзеньня сусьветнага першынства спаборнічаюць сур’ёзныя канкурэнты — Нямеччына, Славакія, Швэцыя. Шчасьліўчык вызначыцца ў сярэдзіне траўня, падчас правядзеньня чэмпіянату сьвету ў Аўстрыі.

Народная памяць

Заўзятары харвацкага гандбольнага клюбу «Заграб» закідалі журналістаў бялградзкіх тэлеканалаў «Студыё Б» і «БК-тэлевізія» цяжкімі прадметамі ў заграбскім Доме спорту перад пачаткам матчу Кубку ўладальнікаў кубкаў зь бялградзкім «Партызанам». Цялесныя пашкоджаньні атрымалі два журналісты-сэрбы. Пачатак матчу быў адкладзены на гадзіну, а гульцы «Партызану» адмовіліся выходзіць на пляцоўку, пакуль журналістам ня будзе гарантавана бясьпека.

Між тым на дзяржаўным узроўні робіцца ўсё, каб забыліся крыўды 1990-х. Так, баскетбольныя фэдэрацыі Славеніі, Сэрбіі, Харватыі і Босьніі—Герцагавіны нават падавалі сумесную заяўку на правядзеньне чэмпіянату кантынэнту.

АР

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі зарабляе Ксенія Санковіч12

«Помста былой?» Гісторыя выкінутай з машыны балонкі Татошкі ўзарвала сацсеткі4

Жанчыну з дзіцем выставілі з аўтобуса праз дзіцячы ровар. Ці гэта законна?7

У Мінску з’явілася вуліца кадэбэшніка Федасюка, які загінуў у перастрэлцы з Андрэем Зельцарам24

У ГУР расказалі дэталі спецаперацыі ў Пакроўску і цяжкія баі там2

Беларускі футбаліст назваў суперніка «чорным шымпанзэ». Яму пагражае дыскваліфікацыя і штраф5

Інжынер з Брэста шукаў працу ў Літве. Але застаўся ў Беларусі — і атрымаў палітычную крыміналку8

75‑гадовы кіроўца ў Мінску збіў пешахода3

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць