Архіў

Навіны гаспадаркі ад 1 красавіка

Бавоўна без ПДВ

Паводле прэзыдэнцкага ўказу, баваўнянае валакно, што ўвозіцца ў Беларусь для апрацоўкі, ня будзе абкладацца ПДВ. Прадпрыемствы, якія выкарыстоўваюць гэтую сыравіну, знаходзяцца ў цяжкім фінансавым стане — таму ўлада пайшла ім насустрач. А вось прыватныя прадпрымальнікі адмены ПДВ так і не дамагліся.

Зьніжэньне нафтапошліны

Урад плянуе зьнізіць экспартную пошліну на нафту з $87,9 за тону да $83. Цікава, што Расея наадварот павышае пошліну на экспартную нафту. Рэч у тым, што Беларусь экспартуе ўласную нафту, а рэнтабэльнасьць яе здабычы невысокая. Дзяржаўны манапаліст «Беларусьнафта», які пампуе чорнае золата, ня здужае плаціць вялікія пошліны.

Калійныя рэкардсмэны

«Уралкалій» прапанаваў «Беларуськалію» стварыць сумеснае прадпрыемства. Яно будзе займацца продажам калійных угнаеньняў на міжнародным рынку. Ня выключана, што да яго далучыцца таксама расейскае ААТ «Сыльвініт». У такім выпадку група зробіцца найбуйнейшым вытворцам калійных угнаеньняў у сьвеце. Лукашэнка паставіўся да прапановы досыць стрымана: Беларусь ужо стварае ўласную кампанію, што будзе прадаваць калійныя ўгнаеньні за мяжу без пасярэднікаў.

Новая біржа

Сёлета 1 чэрвеня адчыніцца Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа. Пасьля яе адкрыцьця ўсе юрыдычныя асобы ў краіне павінны будуць заключаць зьдзелкі на суму, большую за 10 тыс. эўра, толькі на біржавых таргах. Гэта датычыць гандлю лесаматэрыяламі, шэрагам вырабаў з жалеза, сталі ды чорных мэталаў.

Манэты не для крамы

Срэбная манэта «Беларускі балет» вартасьцю сто рублёў, адбітая Літоўскім манэтным дваром, атрымала тытул «Манэта году-2005» на конкурсе, які ладзіцца амэрыканскім выдавецтвам «Краўзэ Паблікейшнс». Яна ж прызнаная найбольш дасканалай па сваім мастацкім вырашэньні. Іншая манэта вартасьцю 20 рублёў з выявай лебедзя-шыпуна атрымала тытул «Каралеўская манэта». Яе чаканілі ў Варшаве.

Электраэкспэрымэнт

Беларусь дамовілася з урадам Цімашэнкі распачаць экспэрымэнт па пастаўцы электраэнэргіі з Украіны. Будуць зноў запушчаны ў дзеяньне лініі электраперадач, якія зьвязваюць ЧАЭС з Мазыром ды Чарнігаў з Гомелем. Яны стаялі бяз працы з 1989 г. Калі экспэрымэнт будзе ўдалым, па гэтых лініях Беларусь зможа імпартаваць да 2,5 млрд кіляват-гадзін электраэнэргіі ў год. Таксама распачнецца будаўніцтва яшчэ адной лініі электраперадач, якая зьвяжа Ровенскую АЭС зь Пінскам.

АК, АФН

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць