Архіў

«Ня рвіцеся ў рэвалюцыю»

Летась Украіна ператварылася ў палігон па выпрабаваньні паліттэхналягічнай зброі, якую зараз будуць выкарыстоўваць і ў беларускай палітыцы.

Сваім поглядам «знутры» на падзеі аранжавай рэвалюцыі, а таксама меркаваньнямі аб піяры з карэспандэнтам «НН» падзяліўся прэзыдэнт Украінскай асацыяцыі public relations Георгі Пачапцоў.

«НН»: Сп. Пачапцоў, пра «піяр» кажуць часта. Ці не маглі б Вы патлумачыць, што такое public relations?

Георгі Пачапцоў: Піяр, у адрозьненьне ад рэклямы, стварае кантэксты ўспрыманьня тых ці іншых аб’ектаў. На рэкляму мы рэагуем дрэнна, бо гэта сытуацыя адкрытага навязваньня, а піяр зьяўляецца мяккім мэтадам, які прыдумалі для працы з свабоднымі людзьмі. Гэта антыпод загаду.

«НН»: Калі казаць пра трох украінскіх прэзыдэнтаў — Краўчука, Кучму, Юшчанку, — як адрозьніваўся іх стыль працы з грамадзкасьцю?

ГП: Адрозьніваўся ня столькі сам стыль, колькі час, у які кожны з прэзыдэнтаў прыходзіў. Краўчук быў сакратаром ЦК і меў важны камунікатыўны досьвед — быў удзельнікам перамоў з «Рухам». Для ўлады гэта быў першы публічны досьвед зносінаў: улада зьявілася на тэлеэкране побач з апазыцыяй як раўнапраўны ўдзельнік. Краўчук больш моцны ў зносінах.

Кучма, наадварот, быў максымальна закрыты. Яму цяжка даваліся зносіны з прэсай, аднак у яго былі моцныя прэс-сакратары.

У Юшчанкі прэс-служба пакуль не разгорнута. Апошні прыклад: спачатку прэзыдэнт сам выходзіў і забіраў заявы ад людзей, што стаяць ля будынку яго Сакратарыяту, цяпер пачалі выходзіць яго супрацоўнікі. Але гэта першабытная форма зносінаў з народам — немагчыма, каб прэзыдэнт асабіста ва ўсіх забіраў заявы. Цяпер прыдумана цэлае ўпраўленьне, якое бярэ заявы ды кажа: «Усе вашы просьбы мы а палове на дзявятую раніцы перадаём прэзыдэнту».

«НН»: Тым ня менш, гэта было важнай часткай іміджу Юшчанкі як народнага лідэра…

ГП: Юшчанка прыйшоў на агромністым уздыме ды велізарных чаканьнях насельніцтва. А чаканьні — рэч небясьпечная. Бо Аранжавая рэвалюцыя пачалася не з прычыны матэрыяльных праблем. Нядаўна была надрукавана статыстыка, адпаведна якой летась дабрабыт украінцаў вырас больш чым на 20%. Дык што гэта было? Былі парушаныя чаканьні. Людзі чакалі, што пачнуць жыць лепей, але хуткасьць паляпшэньня не вытрымлівалася. Гэта аб’ектыўны паказчык, які раздражняе больш за пагаршэньне становішча. Спэцыялісты па рэвалюцыях ведаюць: калі дрэннае матэрыяльнае становішча захоўваецца два гады, дык людзі на яго ўжо не рэагуюць — яны звыкаюцца да яго. А спэцыялісты па тэрарызьме карыстаюцца тэрмінам «заблякаваныя чаканьні», якія ў выніку могуць прывесьці да гвалту.

«НН»: Якая піяр-акцыя ў часе Аранжавай рэвалюцыі была самай пасьпяховай і якая — самай правальнай?

ГП: Вельмі ўдалася цырымонія Юшчанкавага вылучэньня ў прэзыдэнты. Яна адбывалася на Сьпеўным полі, выглядала яскрава і нова. Януковіча вылучалі па-старому, партыйна-гаспадарча. А ў Юшчанкі была сымбалічна прадэманстравана прысутнасьць прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў. З гледзішча драматургіі вельмі прыгожа — ён зь дзецьмі, у атачэньні вялікай колькасьці людзей. Асноўныя характарыстыкі посьпеху вылучэньня Юшчанкі — масавасьць, відовішчнасьць і эстэтычнасьць.

Што да няўдач, дык, калі ўжо распачаўся Майдан, было цяжка ўтрымліваць людзей на пэўным узроўні актыўнасьці. Ад самага пачатку стаяла задача актывізаваць людзей, а з другога боку —утрымаць актыўнасьць у пэўных межах. А зрабіць гэта складана, бо масы людзей вельмі адносна падпарадкоўваюцца кіраваньню. Сапраўды, працавалі групы псыхолягаў, якія выцягвалі людзей, што «адхіляліся». Але быў і іншы бок, арганізаваны слаба, — людзі, якія вярталіся з Майдану дадому. Зь імі таксама тэарэтычна павінны былі працаваць псыхолягі. Выходзіла, што чалавека ўводзілі ў стан актыўнасьці, але выводзіць адтуль яго не было каму. Таму Майдан працаваў у двух рэгістрах: то як палітычны мітынг, то як рок-канцэрт.

Гутарыў Алесь Кудрыцкі

Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры12

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?28

Трамп заявіў пра намер вярнуць пад кантроль ЗША вайсковую базу ў Афганістане3

Заклінальнік Трампа: як брытанскі прэм'ер знайшоў падыход у зносінах з прэзідэнтам ЗША4

Затрымалі мужчын, якія паілі колай аленя ў Мінскім заапарку4

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу6

«Нас там не лічаць за людзей». Былы палітвязень Павел Нікіценка расказаў пра амаль адбытае зняволенне і нечаканае вызваленне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры12

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць