Ежа

Рэцэпт найкарыснейшага і простага ў прыгатаванні напою

Гэты настой з лімону, імбіру і куркумы лёгкі ў прыгатаванні, прыемны на смак і вельмі карысны для арганізма.

Фота Depositphotos.com

На працягу тысячагоддзяў людзі выкарыстоўвалі імбір — даўней беларусы называлі яго «імберац», адсюль прыказка «даць перцу з імберцам» — для лячэння прастуды, артрыту і нават мігрэні. Імбір мае антыаксідантныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці.

Ён здольны палягчаць сімптомы млоснасці і дапамагчы сардэчна-сасудзістай сістэме, піша The Wall Street Journal.

Куркума мае ў складзе куркумін, які таксама з’яўляецца моцным супрацьзапаленчым і антыаксідантным прэпаратам.

Лімон — багатая крыніца вітаміну С.

Чырвоны перац карысны для стрававання.

Нефільтраваны яблычны воцат мае карысныя бактэрыі.

А мёд надае напою непоўторны смак.

Вам спатрэбяцца:

Для сіропу:

1/3 чайнай лыжкі куркумы

30 мл свежага соку імбіру (змалоць корань імбіру ў блэндары, заліць вадой і перамешваць, сумесь мае быць густой. Пасля трэба перакласці сумесь у марлю і адціснуць сок)

40 г мёду

Для напою:

20 мл лімоннага соку

1 сталовая лыжка (або менш) яблычнага воцату

Дробка чырвонага перцу

Долька лімона для аздобы

  1. Для сіропу трэба ўзбіць сок імбіру і мёд да аднароднай масы, пасля дадаць куркуму. Можна захоўваць у герметычным кантэйнеры ў лядоўні на працягу тыдня. Разлічана на 6 порцый напою.
  2. Да лімоннага соку дадайце сіроп і воцат, дадайце дробку перцу. Пасля сумесь трэба заліць 150 мл гарачай вады. Перамяшаць. Аздобіць долькай лімона.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей18

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Масленіца замест Казіміра. Як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва4

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»3

За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска6

Украінцы змянілі спосаб пабудовы абарончых умацаванняў: цяпер квадратамі10

У Дзень святога Валянціна абрынулася знакамітая Арка закаханых у Італіі1

Малпачка з Японіі расчуліла ўвесь свет сваёй любоўю да плюшавай цацкі ФОТЫ3

«Ну да». Два словы, якія могуць змяніць жыццё беларуса — прынамсі, варта паспрабаваць13

На «Мегатоп» склалі пратакол за надпіс на кедах і пагражаюць «аргвысновамі»12

Тэкст беларускай дыктоўкі ў Варшаве будзе чытаць Зянон Пазняк12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей18

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць