Грамадства

На праспекце Незалежнасці за фатаграфаванне тэхнікі затрымалі двух братоў — кожнаму далі па 30 сутак. А дома мама з інсультам

27 сакавіка ў Мінску затрымалі двух родных братоў, Івана і Сяргея Брусавых. Праз дзень абодва атрымалі ад суддзі Максіма Трусевіча па 30 сутак.

Браты Сяргей і Іван Брусавы 27 сакавіка вярталіся дадому па праспекце Незалежнасці. Міма праязджала ваенная тэхніка, якую яны вырашылі сфатаграфаваць. Суду Іван растлумачыў, што тэхніку яны здымалі, бо яна ім спадабалася. Аб гэтым сведчыць і відэа, якое яны запісалі. Фатаграфаванне заўважылі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі іх, паведамляюць праваабаронцы.

У Першамайскім РУУСе на братоў склалі адразу па два пратаколы: па арт. 24.23 і 24.3 КаАП — гэта «мітынг» і «непадпарадкаванне».

На судзе браты прасілі не караць іх суткамі, бо іх маці нядаўна перанесла інсульт, ёй патрабуецца дапамога. Вырак суддзі Максіма Трусевіча — па 30 сутак кожнаму.

41-гадовы Сяргей Брусаў
32-гадовы Іван Брусаў

«Наша Ніва» звязалася з Таццянай Іванаўнай, мамай братоў. Жанчына не ведае падрабязнасцяў затрымання — кажа са слоў дзяўчыны аднаго з сыноў, што яны выйшлі ў краму, пасля чаго зніклі.

Пра затрыманне сыноў і суд жанчына ўвогуле не ведала — даведалася ад журналістаў.

Таццяна Іванаўна распавяла пра сыноў: абодва зарабляюць на жыццё халтурамі, падпрацоўваюць у прыватнікаў. Абодва разведзеныя, абодва маюць судзімасці за бойкі. Па словах маці, Брусавы палітыкай асабліва не цікавіліся, у мітынгах і акцыях не ўдзельнічалі. Раней за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах братоў не затрымлівалі.

Таксама Таццяна Іванаўна пацвердзіла, што сапраўды нядаўна перанесла інсульт — цяпер не выходзіць з кватэры. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця26

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Усе навіны →
Усе навіны

Карпаў Ціханоўскаму: Давайце для пачатку пазнаёмімся, а пасля ўжо пасварымся15

Зайцы з вялікімі морквамі і чырвона-зялёны ветразь. У Смаргоні прайшоў конкурс «Плаванне на чым папала» ШМАТ ФОТА7

Невядомыя стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і збіраюць інфармацыю7

Праўладнай блогерцы Анджалішы зрабілі прапанову рукі і сэрца ў Дзень Незалежнасці13

Прайшлі вобшукі ў былога міністра абароны Украіны Рэзнікава4

Праверка «БайХэлпа» выявіла ўцечку даных20

«Засталася трывога, якая не адпускае нават ноччу». Былы палітвязень Сяргей Шэлег просіць аб дапамозе7

У Замбіі звар'яцелая сланіха забіла дзвюх турыстак3

Беларус узяў крэдыт «На родныя тавары», каб купіць матацыкл «Мінск». Той аказаўся кітайскім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця26

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць