Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх
Палітык і паплечнік Зянона Пазняка адказаў на крык душы Сяргея Ціханоўскага.

Палітык Павел Усаў, які прысвяціў сябе крытыцы працы Святланы Ціханоўскай і яе паплечнікаў, заявіў, што на гэтым кар’ера Ціханоўскага і Ціханоўскай скончылася.
Так паплечнік Зянона Пазняка адрэагаваў у фэйсбуку на зварот Ціханоўскага, які паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў.
«Мяркую, што на гэтым кар’ера Ціханоўскага і Ціханоўскай скончылася. Магчыма ў гэтым і была задумка ўладаў. Гэта ж трэба так прынізіць беларусаў, тым, што яны не купіліся на відавочную чарговую авантуру!» — наракае Усаў.
Чытайце таксама: У Пазняка заявілі, што на іхняй акцыі ў Варшаве было 55 чалавек
Палітык нагадаў, што беларусы сабралі больш за паўмільёна долараў на падтрымку палітзняволеных, а таксама сабралі сотні тысяч Палку Каліноўскага. І працягваюць збіраць на дапамогу тым, каму яна патрэбная.
«Тыя ж хто загінуў, заплаціў сваім жыццём, пайшлі на гэта не дзеля таго, каб нехта «бавіўся ў палітыку», і абражаў народ. Такія заявы, таксама служаць таму каб падарваць унутраны давер і салідарнасць. Сапраўды беларусы не заслугоўваюць такіх «лідараў»», — ставіць палітычны дыягназ Усаў.
Сяргей Ціханоўскі сёння выпусціў кароткі зварот. Былы палітвязень кажа, што беларусы ніколі не вернуцца дадому, калі не павераць у саміх сябе. Ціханоўскі наракаў на тое, што пасля папярэдняга закліку яму заданацілі ўсяго 1 тысячу еўра.
Каментары