Грамадства44

Сталі вядомыя імёны чатырох палітзняволеных жанчын, вызваленых па папярэднім памілаванні

На свабодзе Людміла Ліхачэўская, Наталля Антонава, Таццяна Макеева і Карына Маліноўская.

Belarus Women’s Foundation даведаўся імёны чатырох жанчын, якія выйшлі па папярэднім памілаванні. Яно адбылося напярэдадні 9 мая 2025 года.

48-гадовая Людміла Ліхачэўская — шматдзетная маці. Яе арыштавалі 29 сакавіка 2024 года і асудзілі за «заклікі да санкцый» і «распальванне варожасці» да 2 гадоў калоніі. Людміла вызвалілася прыкладна на паўгода раней за прызначаны тэрмін.

Адметна, што разам з Ліхачэўскай асудзілі яе мужа Аляксея Зачапілу. Яму прызначылі паўтара года зняволення. Аляксей выйшаў незадоўга да жонкі, цалкам адбыўшы тэрмін.

65-гадовую Наталлю Антонаву з Гродна спачатку адпраўлялі на хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах. Аднак жыцця не далі, у студзені 2024 года затрымалі падчас рэйду сілавікоў па тых, хто аказваў дапамогу палітвязням. У выніку Наталлю судзілі за «паклёп на Лукашэнку» і «распальванне варожасці». Тэрмін невядомы, але Антонаву адправілі ў гомельскую калонію. Там яна прабыла каля чатырох месяцаў.

67-гадовая Таццяна Макеева правяла за кратамі роўна год. Ёй выставілі цэлы пакет абвінавачванняў: удзел у пратэстах, «абраза прадстаўніка ўлады», «абраза суддзі», «абраза Лукашэнкі». Таццяне прысудзілі тры гады калоніі.

Карына Маліноўская. Фота з яе старонкі Укантакце

Нарэшце, 32-гадовую Карыну Маліноўскую асудзілі за ўдзел у пратэстах, а таксама «распальванне варожасці» і «заклікі да санкцый».

Карына працавала цырульніцай, цікавілася псіхалогіяй, рабіла ўласны бізнэс па продажы святлодыёднага асвятлення. Дома яе чакалі двое дзяцей.

Невядома, які прысуд атрымала Маліноўская. Па падліках праваабаронцаў, дзяўчына правяла за кратамі ад паўгода да года.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • did
    03.07.2025
    А іх таксама вывезлі да заходняй мяжы?
  • Владислав
    03.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    03.07.2025
    Калі тэрарыстычная групоўка выпускае закладнікаў - гэта аніякае не "памілаваньне". Гэта менавіта вызваленьне закладнікаў. Бо гэтыя людзі не здзяйснялі злачынстваў, каб іх мілавалі. Называйце рэчы сваімі імёнамі. Бо карыстая тэрміналогію рэжыму вы прасоўваеце лукашэнкаўскае бачаньне. Што ў рэшце толькі надае яму легітымнасьці. Ды выдаеце палітвязьняў за сапраўдных злачынцаў (бо таксама прызнаеце і лукашэнкаўскія "суды", і ягоных карнікаў за сапраўдныя ды беларускія). Учынкі ж па прасоўваньню варожага погляду ў ваеннаы час звычайна завуцца здрадай і калабарацыянізмам. Ды ня маюць тэрміна даўніны.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным8

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць